Забытыя мясціны Гродна. Вуліца якой зусім няма

Сучасная Збажовая – гэта некалькі прыватных дамкоў, раскіданых у дзікіх зарасніках на беразе Нёмана недалёка за чыгуначным мостам. Зверху навісаюць карпусы “Белкарда”, а да Збажовай спускаюцца вуліцы Лінейная (уздоўж чыгункі) з добра бачным з-пад патрапанага асфальта старым брукам, ды Крутая – сапраўды мегакрутая вуліца якую і вуліцай, па-шчырасці, назваць цяжка. Так, спуск да Нёмана.

 

Між тым сто гадоў таму тут проста кіпела жыццё. Двухпавярховыя дамы, велізарная прыстань, дзе разгружалі збожжа (адсюль Хлебная прыстань і Збажовая вуліца) і прадпрыемствы, дзе тое збожа выкарыстоўвалі, робячы галоўным чынам алкагольную прадукцыю.

 

Збажовая на малюнку Напалеона Орды і сучасны здымак з таго самага месца. Нават у 1860-х гг. вуліца выглядала больш заселенай, чым цяпер.

 

Цяжка ўявіць, што гэты ідылічны вясковы пейзаж сто гадоў таму выглядаў вось так.

 

Шчыльная забудова каля чыгуначнага моста і агароджаны калючым дротам пустыр. Розніца адчувальная.

 

На Збажовую можна было праехаць проста пад чыгуначным мостам. У такім выпадку ад Старога моста і ад цэнтра дабірацца сюды возам трэба было літаральна пяць хвілін.

 

Лінейная у 2012 годзе. З таго часу там нічога не змянілася.

 

Занёманскі фарштат у 1920 г. Збажовая ў правым ніжнім куце. Забудова вуліцы згарэла летам 1941 года.

 

Мабыць, толькі гэтыя тоўстыя дрэвы і памятаюць старую Збажовую вуліцу.

 

Краявід на правы бераг Нёмана са Збажовай.

 

Цяпер назва Збажовая ўжо нікога не здзівіць. Закон аб мовах акурат патрабуе, каб усе назвы транслітараваліся на рускую мову акурат з беларускай. Так у дадатак да Збажовай (па-руску), цяпер у Гродне ёсць яшчэ Господарчая, Млынарская і многія такога кшталту назвы. Толькі той старой Збажовай з броварам, млынамі, вінакураным заводам ды прыстаню не будзе ўжо ніколі. 

 

Чытайце таксама:

 

Забытыя мясціны Гродна. Успамін пра Пральны завулак

 

Чыноўніцкая калонія ў Гродне: як з’явіўся прывабны куток старога горада, які любяць чыноўнікі ўсіх часоў

 

Забытыя мясціны Гродна. Лепшы шпіталь у горадзе, які пустуе ў чаканні рамонту

 

Забытыя мясціны Гродна. “Кесонны” мост у канцы Брыгіцкай вуліцы

 

Забытыя мясціны Гродна. Школа павівальных бабак, якую “з’еў” Гроднаэнерга


Забытыя мясціны Гродна: Дом Баркоўскага – дзекабрыста і царскага генерала

 

Бальніца з каларытам: як вар’яты ў Гродне жылі па суседству з губернатарам

 

Забытыя будынкі Гродна: карчма, якую знеслі для аблвыканкама

 

Забытыя будынкі Гродна. Тартак “Лес”, які нагадваў замак ды знік бясследна

 

Забытыя мясціны Гродна: дом, ад якога засталася толькі рыбка

 

Забытыя мясціны Гродна: вуліца Кляшторная, якую “дабіў” Дом быту

 

Кармяліцкая камяніца. Гарадзенскі дом, які ніхто не намаляваў

 

Кася і Бася – расійская і нямецкая сёстры ў самай высокай кропцы Гродна

 

Гарадзенскія львы: гісторыя і сучаснасць

 

У пошуках страчанага: Шляхецкі дворык у цэнтры Гродна