Забытыя мясціны Гродна: дом, ад якога засталася толькі рыбка

Гродзенскія рыбакі заўсёды карысталіся папулярнасцю ў валадароў Рэчы Паспалітай, асабіста забяспечвалі каралеўскі стол і таму каралі нязменна пацвярджалі дадзеныя ім прывілеі. Ды і простыя гродзенцыя елі шмат рыбы, а рыбакам было дадзена права гандляваць рыбай напрамую, мінуючы купцоў, што значна павышала іх канкурэнтаздольнасць.

 

Яшчэ ў  ХVІ ст. на Замкавай вуліцы паўстаў аднапавярховы будынак цэха рыбакоў, у якім у пачатку ХVІІ ст. жыў галава Гродзенскіх рыбакоў Антоні Максімовіч. Рыбка на доме – эмблема цэха – нагадвае найбольш старажытную рыбу лацімерыю, якая ў Нёмане дакладна ніколі не вадзілася.

 

Цяпер на гэтым адрэзку былой вуліцы размешчаны сквер перад Домам быта. Адбудова гэтага прыгожага квартальчыка патрэбная Гродна мабыць не намнога менш, чым аднаўленне Фары Вітаўта

 

Рыбка ў экспазіцыі ў Старым Замку – усё, што засталося ад Дома Рыбака.

 

 

План Замкавай вуліцы 1932 года. Дом Рыбака паказаны стрэлкай. Усе дамы зялёнага колеру не захаваліся.

 

 

Дом Рыбака, фота зроблена з брамы камяніцы Масальскіх – цяпер інтэрнат медыцынскага ўніверсітэта. 1950-я гг.

 

 

Дом Рыбака і іншыя дамы Замкавай на лінарыце Юзафа Ванатоўскага, 1930-я гг.

 

 

Дом Рыбака хаця і выглядаў як хатка, але насамрэч быў досыць масіўным будынкам.

 

 

Паміж Домам Рыбака і адным з нямногіх ацалелых дамоў на Замкавай было яшчэ два дамы. Пры гэтым адзін з дамоў меў вельмі цікавы мансардны дах. Цяпер на ягоным месцы выезд ад Дома Быта на Замкавую.

 

 

Дом Рыбака ў 1957 годзе. Да знішчэння засталося яшчэ каля дзесяці гадоў.

 

 

Знакамітая рыбка знаходзілася бакавым фасадзе дома. Мабыць збоку ад дома быў досыць вялікі двор, што таксама належаў цэху рыбакоў.

 

Чытайце таксама:

 

Забытыя мясціны Гродна: вуліца Кляшторная, якую “дабіў” Дом быту

 

Кармяліцкая камяніца. Гарадзенскі дом, які ніхто не намаляваў

 

Кася і Бася – расійская і нямецкая сёстры ў самай высокай кропцы Гродна

 

Гарадзенскія львы: гісторыя і сучаснасць

 

У пошуках страчанага: Шляхецкі дворык у цэнтры Гродна