Забытыя мясціны Гродна. Успамін пра Пральны завулак

Помніце знакаміты малюнак Ганса Адэльгаўзера? Купцы ды вайскоўцы перайшлі драўляны мост ды ўздымаюцца па гары некуды ў бок сучаснай Савецкай плошчы. Але ўзняцца на гару, дзе цяпер узвышаецца гродзенскі драматычны тэатр, было таксама цяжка, як і цяпер. Таму галоўная дарога пралягала ад моста па вузкай дарозе паміж наднёманскімі пагоркамі. Дарога забірала ўлева і выходзіла ў раёне Новага замка, недалёка ад манастыра Раства Багародзіцы. Прыкладна там можна было павярнуць управа і выйсці па Маставой вуліцы да рынка.

 

Але перад тым трэба было ўзняцца па крутой вуліцы паміж цяперашнім тэатрам і Новым замкам. Давайце пройдзем па гэтай неіснуючай вуліцы разам.

 

Адзін і той кавалак Гродна з розніцай у 70 гадоў.

 

Пральны завулак з вышыні птушынага палёта. Здымак зроблены нямецкім лётчыкам у 1915 г. Звярніце ўвагу, што ходнік на гэтай вуліцы быў толькі з аднаго боку. З другога ўзвышалася гара Новага Замка. Фота з калекцыі Фелікса Варашыльскага.

 

Від на Пральны завулак таксама з самалёта, але крыху з іншага ракурса. Бачна, дзе гэтая вуліца заканчвалася.

 

Забудова вуліцы ў пачатку ХХ ст. Двухпавярховы дом злева – уласнасць Бадылькесаў. Менавіта гэтыя прадпрымальнікі заснавалі тут пральню, якая дала назву завулку-вуліцы.

 

Уклон вуліцы быў вельмі круты, больш характэрны для якога Львова ці нашага беларускага Мазыра, чым для Гродна.

 

Пральны завулак з нямецкімі павозкамі. Яны едуць па пабудаваным немцамі ў 1915 г. драўляным мосце. У міжваенныя гады гэты невялікі квартал меў назву Сёвке гэсал (Сёўчын квартал) ад імя нейкага Сёвы, або Сёўкі. Як відаць з назвы на мове ідыш жылі тут галоўным чынам яўрэі, а таксама небагатыя беларусы.

 

У міжваенныя гады ў раёне квартала на беразе Нёмана быў пабудаваны каяковы (байдарачны) клуб для вайскоўцаў з гродзенскага гарнізона. Гэты будынак захаваўся дасюль як карчма “Ля прычала”.

 

На карціне мастака Маркоўскага бачна, што квартал пацярпеў падчас баёў 1943 г. Хутчэй за ўсё, ад бомбы быў знішчаны дом Бадылькесаў і іншыя будынкі.

 

Сучасны выгляд былой Пральнай вуліцы. Цяпер на ёй засталіся толькі два будынкі. Гэта былы каяковы клуб – цяпер рэстаран, і доўгі будынак пральняў Бадылькесаў. Некалі гэта быў сучасны аб’ект камунальнай гаспадаркі нашага горада. Ён абслугоўваў не толькі простых гродзенцаў, але і шматлікіх вайскоўцаў гродзенскага гарнізона. У савецкі час некалькі дзесяцігоддзяў тут таксама былі пральні. Але вуліцы наверх ужо не было. Яе засыпалі, будуючы сучасную вуліцу Давыда Гарадзенскага ў 1960-х гг.

 

Чытайце таксама:

 

Чыноўніцкая калонія ў Гродне: як з’явіўся прывабны куток старога горада, які любяць чыноўнікі ўсіх часоў

 

Забытыя мясціны Гродна. Лепшы шпіталь у горадзе, які пустуе ў чаканні рамонту

 

Забытыя мясціны Гродна. “Кесонны” мост у канцы Брыгіцкай вуліцы

 

Забытыя мясціны Гродна. Школа павівальных бабак, якую “з’еў” Гроднаэнерга


Забытыя мясціны Гродна: Дом Баркоўскага – дзекабрыста і царскага генерала

 

Бальніца з каларытам: як вар’яты ў Гродне жылі па суседству з губернатарам

 

Забытыя будынкі Гродна: карчма, якую знеслі для аблвыканкама

 

Забытыя будынкі Гродна. Тартак “Лес”, які нагадваў замак ды знік бясследна

 

Забытыя мясціны Гродна: дом, ад якога засталася толькі рыбка

 

Забытыя мясціны Гродна: вуліца Кляшторная, якую “дабіў” Дом быту

 

Кармяліцкая камяніца. Гарадзенскі дом, які ніхто не намаляваў

 

Кася і Бася – расійская і нямецкая сёстры ў самай высокай кропцы Гродна

 

Гарадзенскія львы: гісторыя і сучаснасць

 

У пошуках страчанага: Шляхецкі дворык у цэнтры Гродна