Забытыя мясціны Гродна: Дом Баркоўскага – дзекабрыста і царскага генерала

Францішак Баркоўскі нарадзіўся ў 1803 г. і навучаўся ў Беластоцкай гімназіі. Пасля ён паступіў у Віленскі ўніверсітэт, дзе далучыўся да таварыства заранаў, а пасля да Таварыства ваенных сяброў, якія мелі шчыльныя сувязі з расійскімі дзекабрыстамі. У 1826 г. пасля разгрома арганізацыі дзекабрыстаў Баркоўскі быў арыштаваны і пасаджаны ў адзіночную камеру. У 1827 г. яго адпраўляюць радавым салдатам на Каўказ. Францішак Баркоўскі бярэ ўдзел у расійска-турэцкай вайне, а ў 1834 г. атрымлівае званне малодшага ўнтэр-афіцэра.

 

Уся рэшта ягонага жыцця прайшла ў вайсковых паходах. У 1855 г. падчас Крымскай вайны маёр Баркоўскі камандаваў дывізіёнам Ніжагародскіх драгунаў. У 1863 г. ён атрымаў званне генерал-маёра.

 

Ці быў былы дзекабрыст удзельнікам падаўлення паўстання, ці застаўся пры сваіх ранейшых поглядах, толькі яму не пашчасціла нарадзіцца ў адпаведны час, мы не ведаем. Ён у прыстойным месцы пабудаваў сабе дом, дзе дажыў да 1871 г. Дом стаяў у раёне цяперашняй школы №1. З каланады другога паверха царскі генерал назіраў за Нёманам, палямі на яго левым беразе, ды нешта ўспамінаў – учынкі сваёй дзекабрысцкай маладосці, або далёкія краіны, дзе яму давялося пабываць. Там жа ён і памёр, а пахаваны на каталіцкіх могілках таксама па над берагам ракі. Некаторы час таму на магіле генерала адбілі крыж.

 


 

Баркоўскія жылі ў гэтым доме і ў ХХ ст. Напярэдадні Першай сусветнай вайны дом планавала выкупіць для сябе вайсковае ведамства, каб пабудаваць там дом каменданта крэпасці або нават крапасную царкву. Вайна перакрэсліла гэтыя планы і дом дажыў да 1960-х гг., пакуль яго не зруйнавалі хутка пасля пабудовы школы №1.

 

Чытайце таксама:

 

Бальніца з каларытам: як вар’яты ў Гродне жылі па суседству з губернатарам

 

Забытыя будынкі Гродна: карчма, якую знеслі для аблвыканкама

 

Забытыя будынкі Гродна. Тартак “Лес”, які нагадваў замак ды знік бясследна

 

Забытыя мясціны Гродна: дом, ад якога засталася толькі рыбка

 

Забытыя мясціны Гродна: вуліца Кляшторная, якую “дабіў” Дом быту

 

Кармяліцкая камяніца. Гарадзенскі дом, які ніхто не намаляваў

 

Кася і Бася – расійская і нямецкая сёстры ў самай высокай кропцы Гродна

 

Гарадзенскія львы: гісторыя і сучаснасць

 

У пошуках страчанага: Шляхецкі дворык у цэнтры Гродна