Забытыя мясціны Гродна: Дом Баркоўскага – дзекабрыста і царскага генерала
Сярод іншых гродзенскіх малюнкаў Напалеона Орды ёсць выява дома на высокай гары. Дом пабудаваны як класічны асабняк багатага шляхціца або адстаўнога афіцэра. У сшытках Орды ён падпісаны як дом Баркоўскага. Доўгі час адшукаць месца, дзе знаходзіўся гэты дом, не ўдавалася. Пазней, дзякуючы фотаздымкам 1860-х гг., дом Баркоўскага быў лакалізаваны. Значна больш мы ведаем цяпер і пра ягонага ўладальніка.