Як нам упарадкаваць даліну Ласасянкі. Частка ІІІ: рэстаран на месцы млына
У другой частцы шпацыру па Кунстава мы развіталіся ля рэштак мануфактур, якія, як аказваецца, праіснавалі як мінімум да канца ХІХ ст., хаця і ў выглядзе руін. Далей Ігар Лапеха вядзе нас на верхнюю тэрасу над Ласасянкай. Адсюль адкрываецца цудоўны від, праўда, прыкрыты лістотай шматлікіх дрэў. Удалечыні – недзе каля кіламетра, бачна ваданапорная вежа, каля якой пачалася наша экскурсія.