Помнікі і святы. Як святкавалі Дзень Перамогі ў пасляваенным Гродне (унікальныя фота)
Парад Перамогі ў чэрвені 1945 г. стаў апошнім такім парадам на цэлых два дзесяцігоддзі. У 1950-х 9 мая у СССР не быў святочным выходным днём. Сталін да апошніх дзён жыцця прызнаваў толькі сем мільёнаў загінуўшых савецкіх грамадзян у гады вайны (сучасныя даследчыкі падаюць лічбу ў 27 млн).
Празмернае нагадванне пра вайну не вельмі ўкладвалася ў сталінскую рыторыку пераможнага маршу камунізму па ўсім свеце. Савецкія грамадзяне заўжды павінны былі быць гатовыя да новай вайны, ды і ўзгадваючы пра 1945 год заўсёды згадваўся і 1941-ы, а там было недалёка і да развагаў пра сапраўдных вінаватых у страшных паражэннях першага ваеннага лета. Амаль ніхто не згадваў пра абаронцаў пагранічных застаў ды шматтысячныя магілы савецкіх ваеннапалонных, якія памерлі ў Гродне ў 1941-1943 гг.
Першыя сапраўдныя помнікі савецкім салдатам з’явіліся ў Гродне ў другой палове 1950-х гг. Гэта былі сціплыя надмагіллі з фігурамі салдат, якія згадваюць загінулых сяброў, або фігурамі жанчын і нават дзяцей, што ўшаноўваюць памяць сваіх мужоў і бацькоў. Тады ж было дазволена ўшаноўваць памяць ваеннапалонных. Адпаведныя мемарыялы з’явіліся на вайсковых могілках.

Powered by Cincopa Video Hosting Platform for Business solution.Дзень Перамогі 1950-яoriginaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 720height 701originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 720height 705originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 720height 704
1950-я
Упершыню маштабныя святкаванні Дня Перамогі былі арганізаваны ў СССР у 1965 г. Тады 9 мая стаў святочным днём. У Гродне гэты дзень адзначылі парадам і тэатралізаванай пастаноўкай на стадыёне “Чырвоны Сцяг”, дзе тагачасныя вайскоўцы паказвалі сябе ў якасці партызан, салдат чырвонай арміі, падпольшчыкаў і нават зняволеных у савеціх канцлагерах.
Сімвалічна, што на месцы стадыёна, дзе праходзіла пастаноўка, яшчэ за чатыры гады да таго размяшчаліся найбольшыя яўрэйскія могілкі горада – памяць пра жыхароў Гродна, якія сталі ахвярамі фашысцкага рэжыма.
Ніжэй фотаздымкі зробленыя 9 мая 1965 года, якія паходзяць з архіва Віктара Саяпіна .

Powered by Cincopa Video Hosting Platform for Business solution.Дзень перамогі 1965originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 720height 482originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 720height 487originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 720height 487originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 720height 488originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 720height 487originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 720height 487originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 720height 489originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 720height 489originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 720height 490originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 720height 490
1965 г.
У другой палове 1960-х гг. савецкая “памяць пра вайну” пачынае набываць усё больш манументальны характар. Характэрна, што адбываецца паступовы адыход ад рэальных месцаў памяці вайны да мецаў сімвалічных, якія ствараліся па ўсім СССР. У 1968 г. на Савецкай плошчы быў пастаўлены танк-вызваліцель Гродна ў 1944 г. Такімі танкамі хутка напоўніліся ўсе гарады і раённыя цэнтры Беларусі. Пры тым ставіліся гэтыя зусім недарагія, бо існаваўшыя ў тысячах экземпляраў, мемарыялы нават пасляваеннай вытворчасці – напрыклад танк Т-54 у Зэльве або БМП-1 у Іўі.
1968 г.
У 1969 г. з’явіўся гродзенскі Курган Славы, сапраўдная назва якога, пра якую цяпер ніхто не памятае – Курган Бессмяротнасці. Пры тым прысвечаны Курган быў не толькі і не столькі падзеям 1941-1944 гг., колькі ўсім змагарам за савекую ўладу пачынаючы з 1917 года. Таму і закладанне Кургана адбывалася 17 верасня і землю на яго ў касках ды каробачках прывозілі і з магіл салдат ды партызан 1940-х і з магіх чырвонаармейцаў 1920 года.
На доўгія гады пачынаючы з 1970 г. Курган Бессмяротнасці стаў месцам правядзення ўсіх святкаванняў, звязаных з Днём Перамогі.

Powered by Cincopa Video Hosting Platform for Business solution.Дзень перамогі 1969originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 720height 477originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 720height 529originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 720height 475originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 720height 506originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 720height 464originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 720height 495
1969 г.
У 1990-я гг. святкаванні Дня Перамогі ізноў набылі больш чалавечны фармат, змясціўшыся чарговы раз да рэальнага месца памяці – магілы савецкіх салдат у Парку Жылібера. Тады не было парадаў вайсковай тэхнікі, а галоўным эпізодам свята стала праходжанне калоны ветэранаў на чале з кіраўніцтвам горада.

Powered by Cincopa Video Hosting Platform for Business solution.Дзень перамогі 1990originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 720height 475originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 720height 466originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 720height 466originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 720height 499originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 469height 720
1990 г.

Powered by Cincopa Video Hosting Platform for Business solution.Дзень перамогі 1990-яoriginaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 720height 479originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 720height 479originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 720height 469originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 720height 474
1990-я
Трэба адзначыць, што да 1995 г. на святкаваннях Дня Перамогі спакойна ўжываліся былыя савецкія сцягі і бел-чырвона-белы нацыянальны, а тады дзяржаўны сцяг краіны. Пад гэтым сцягам выходзілі ветэраны савецкай арміі на чале са спадаром Мельнікавым, стваральнікам музея Васіля Быкава ў Гродне. На фотаздымках са святкаванняў можна заўважыць і тагачаснае кіраўніцтва Гродна і вобласці: Аляксандра Дубко, Аляксандра Пашкевіча, Аляксандра Мілінкевіча, Сямёна Домаша.

Powered by Cincopa Video Hosting Platform for Business solution.Дзень перамогі 1995, 1998originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 720height 471originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 720height 703originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 704height 720originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 719height 720originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 692height 720originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 720height 482originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMwidth 720height 476
1995 г. – 1998 г.
Апошнія гады Дзень Перамогі ізноў святкуецца на Кургане Бессмяротнасці/Славы. Нават правялі вельмі дарагую рэканструкцыю гэтага мемарыяла, а ў 2016 г. каля яго падножжа будзе адчынена так званая “Лінія Карбышава” – якая быццам паўтарае савецкія ўмацаванні 1941 года.