Фіналісты адбору на “Еўрабачанне” Navi выступяць у Гродне

|

Група Navi, адзіны беларускамоўны фіналіст адборачнага тура на “Еўрабачанне-2016”, праедзе з выступленнямі па ўсёй краіне. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Альфа-Банка (Беларусь), які падтрымаў імправізаваную промаакцыю “Вясна iдзе!”.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае старшакласнікаў на Алімпіяду па беларусістыцы

|

З нагоды 20-годдзя бакалаўрскай праграмы “Культурная спадчына і турызм” Акадэмічны дэпартамент гісторыі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта запрашае старшакласнікаў да ўдзелу ў Алімпіядзе па беларусістыцы з мэтай выявіць адораных прэтэндэнтаў на навучанне з прадстаўленнем магчымасці паступаць у ЕГУ на асаблівых умовах.

Які мог быць і пакуль што не стаў Беласток: пяць візуалізацый нерэалізаваных праектаў

|

У найноўшай гісторыі Беластока хапае візіянерскіх праектаў. Пра некаторыя з іх яго жыхары могуць ужо забыць, а на некаторыя трэба яшчэ пачакаць. Kurier Poranny апублікаваў некалькі нерэалізаваных праектаў.

Международное сообщество обсудит прогресс в решении вопроса об АЭС в Островце

|

Міжнародная супольнасць мае намер даць ацэнку прагрэсу, дасягнутаму Беларуссю ва ўвядзенні ў жыццё дадзеных два гады таму рэкамендацый з нагоды Астравецкай АЭС, піша delfi.lt.

Фотафакт: жанчыны Гродна 8 сакавіка атрымалі падарункі ад ДАІ

|

У Міжнародны жаночы дзень супрацоўнікі ДАІ Грода правялі традыцыйную акцыю на плошчы Тызенгаўза. Яны спынялі аўтамабілі, за рулём якіх знаходзіліся жанчыны, і дарылі кіроўцам кветкі.

Радыё MFM упершыню правяло выяздны прамы эфір з OldCity

|

Арыгінальным спосабам вырашыла павіншаваць жанчын Гарадзеншчыны радыёстанцыя MFM 105.0. Упершыню ў Гродне радыёвядучыя часова размясціліся на пляцоўцы гандлёвага цэнтра, дзе кожны гарадзенец, выканаўшы ўмовы конкурсу, мог выйсці ў прамы эфір.

Семинар «Здоровое питание» от врача Андрея Беловешкина

, |

Запрашаем усіх людзей, якія клапоцяцца пра сваё здароўе і жадаюць разабрацца ў асновах здаровага харчавання, на семінар “Здаровае харчаванне” ад лекара Андрэя Белавешкіна.

 

Вядучы курса: Андрэй Белавешкін – лекар (з 2008), кандыдат медыцынскіх навук (2013), працаваў выкладчыкам медыцынскага ўніверсітэта (2009-2014).

Аматарскі турнір па кулявой стральбе сабраў у Гродне 100 чалавек

|

Напярэдадні міжнароднага жаночага дня ў Гродне адбыўся першы аматарскі турнір па кулявой стральбе з пнеўматычнай зброі. Ён сабраў каля 100 удзельнікаў. Лепшых узнагародзілі падарункамі ад БФСТ “Дынама”.

“Нёман” абыграў брэсцкае “Дынама” і ў новым сезоне разлічвае на Рамана Васілюка

|

У нядзелю, 6 сакавіка, гарадзенскі “Нёман” правёў чарговы таварыскі матч. У Брэсце жоўта-зялёныя сустракаліся з мясцовым “Дынама” і атрымалі першую перамогу ў 2016 годзе.

“Мастоўдрэў” стане часткай вялікага дрэваапрацоўчага холдынгу

|

Дзевяць беларускіх прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі аб’яднаюцца ў холдынг. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў №181 ад 5 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.