Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае старшакласнікаў на Алімпіяду па беларусістыцы
Алімпіяда па беларусістыцы будзе складацца з двух этапаў:
I Адборачны (дыстанцыйны) этап (з 7 сакавіка па 28 сакавіка)
Мэта гэтага этапу адабраць удзельнікаў, якія пройдуць у наступны этап. Каб прыняць удзел у першым этапе алімпіяды трэба адправіць заяўку і адказаць на пытанні ў спецыяльнай адукацыйнай прасторы абітурыентаў ЕГУ. Для гэтага трэба прайсці рэгістрацыю на сайце.
II Фінальны этап
Пераможцы адборачнага этапу прымуць удзел у віктарыне з пытаннямі ад выкладчыкаў Акадэмічнага дэпартамента гісторыі ЕГУ, якая адбудзецца 1 красавіка а 17 гадзіне ў прасторы Арт-сядзіба ў Мінску (пр-т Незалежнасці 58-430).
Па выніках адказаў будуць выяўленыя 6 пераможцаў, якія атрымаюць прызы і кнігі ад Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
Універсітэт ладзіць кансультацыі абітурыентаў бакалаўрскіх праграм ды ўдзельнікаў Алімпіяды па беларусістыцы па адрасе recruitment @ ehu.lt і праз Skype: QuestionEHU
Алімпіяда па беларусістыцы з’яўляецца адным з этапаў Інтэлектуальнага марафону ЕГУ. Пераможцы конкурсу атрымоўваюць дадатковыя балы да рэйтынга абітурыента пры паступленні на бакалаўрскія праграмы ЕГУ:
Першае месца – 0.3 бала
Другое месца – 0.2 бала
Трэцяе месца – 0.1 бала