Семинар «Здоровое питание» от врача Андрея Беловешкина

, |

Скончыў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, лекар анестэзіёлаг-рэаніматолаг, кандыдат медыцынскіх навук. Аўтар і вядучы навучальных семінараў па рэсурсах здароўя. Вядзе блог аб здаровым жыцці beloveshkin.com, эксперт па харчаванні ў тэлепраграме “Здароўе”, аўтар 47 навуковых публікацый і манаграфіі, а таксама шэрагу артыкулаў у папулярных СМІ (CosmopolitanМалышок,Onliner, TUT.by і інш.), TEDx-спікер. Вобласць інтарэсаў: эфектыўныя стратэгіі ўмацавання і падтрымання індывідуальнага здароўя, навуковыя даследаванні, навучанне культуры здароўя.

 

У свой час масажыст і цялесна-арыентаваны тэрапеўт, удзельнік і супрацоўнік у даследчым праекце лабараторыі эксперыментальнай медыцыны, фармакалогіі і таксікалогіі, аўтар і вядучы цыклаў навучальных семінараў для BeOrganic і для Onliner: стрэсаўстойлівасць, здаровае харчаванне, здаровая праца з камп’ютарам і інш.

 

Фота: beloveshkin.com

 

Больш падрабязна пра Андрэя Белавешкіна і яго дзейнасць можна пачытаць тут.

 

Праграма семінара:

 

1. Для чаго мы ямо, наш эвалюцыйны тып харчавання. Працэсы рэгуляцыі апетыту і голаду і пасткі сучаснай ежы.

 

Тэхніка бяспекі. Правілы семінара.

Эвалюцыя харчавання

Апетыт і насычэнне. Для чаго мы ямо

Лептын – гармон насычэння

Грэлін – гармон голаду

Інсулін – прыхаваная пагроза

Карцізол – гармон стрэсу

Праца гармонаў у норме і пры парушэнні

Нармалізацыя гармонаў насычэння і голаду

Ежа “без тармазоў”, гіперстымулюючая ежа

Пасткі насычэння

Ежа !з тармазамі”

Крытэрыі здаровай ежы

Ілжывая карысная ежа

Псіхалагічныя пасткі. Практыкаванні

Харчовы дзённік

 

2. Што мы ямо? Розныя нытриенты і асаблівасці іх засваення. Вугляводы, бялкі, тлушчы

 

  • Вугляводы, у тым ліку харчовыя валокны (як вугляводы выкарыстоўваюцца арганізмам, простыя і складаныя вугляводы, харчовыя валокны, асаблівасці ўжывання вугляводаў)
  • Тлушчы і бялкі (як тлушчы выкарыстоўваюцца арганізмам, віды тлушчаў, стратэгія і тактыка выкарыстання тлушчаў, бялкі і іх уплыў на арганізм і насычэнне, крыніцы бялкоў, здаровая піраміда харчавання)

 

3. Ямо: працэс ежы, як правільна есці. Працэс насычэння. Усвядомленая ежа

 

  • Ежа і жыццё (глабальны ўплыў ежы, ежа і інфармацыя, псіхалагічныя патэрны ежы, цыкл “голад-насычэнне”, фізічны і эмацыйны голад, шматузроўневае насычэнне)
  • Усвядомленае і інтуітыўнае харчаванне

 

4. Кантроль вагі: індывідуальны падбор харчавання. Тэорыя і практыка аўтаматычнага кантролю вагі, псіхалогія пахудання

 

  • Паталогія і кантроль (дыетычнае мысленне, дыета: крытычны разбор, дыета пад мікраскопам: пагрозы, дыетычныя памылкі, міфы і ілюзіі, фізічныя практыкаванні, цягліцавая тканіна, лекі якія ўплываюць на масу цела, стрэс, гены эканоміі і кропка тлушчу)
  • Норма і кіраванне (рэгуляцыя масы цела ў норме, шляхі расходавання энергіі)


Форма трэнінгу: адзін дзень, інтэнсіў.

 

Калі? 26 сакавіка, 12.00-16.00

 

Інтэнсіў будзе доўжыцца 3,5-4 часа.


Дзе? вул. Ціміразева, 10/1, оф. 31 (бізнес-цэнтр “Аўгустоўскі” ля “Еўраопта”, 2-і паверх)

 

Удзельнікі семінара атрымлаюць раздаткі-канспекты, пасля заканчэння курса – сертыфікаты.


Цана курса: 350 тыс. руб. (пры запісе на другі курс “Здаровы сон” – 600 тыс. за два курсы разам)


Як запісацца: запоўніце, калі ласка, анкету да 15 сакавіка.


Колькасць месцаў абмежаваная.


Ёсць пытанні? Званіце  + 375 33 634 10 41

 

Арганізатар мерапрыемства: ПУ “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”

Інфармацыйны партнёр мерапрыемства: Гродзенскі Зялёны партал

 

Першае фота: foodiesfeed.com