У Гродне адкрываецца школа радыёвядучых

|

Слухаеце радыё і ўяўляеце сябе на месцы радыёвядучага? Марам пара спраўджвацца – запрашаем вас у Школу радыёвядучага. Заняткі вядзе вядомая радыёвядучая, начальнік аддзела радыёвяшчання Радыё MFM 105.0 і інфармацыйнага вяшчання тэлебачання тэлеканала «Гродна плюс» Ульяна Шубко.

Першыя заняткі Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў адбыліся ў Гродне

|

Псіхалогія, інфаграфіка, аратарскае мастацтва і майстэрства прэзентацый, экалагічнае спажыванне – гэта тэмы першых адкрытых заняткаў, які прайшлі 18 верасня ў межах Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў і сабралі людзей самых розных узростаў і інтарэсаў.

“МедыяСтудыя” — тры аўтарскія праграмы па фота, відэа і інфаграфіцы

|

Да 25 траўня працягваецца набор удзельнікаў на мультымедыйную адукацыйную праграму «МедыяСтудыя-2016». На працягу некалькіх тыдняў удзельнікаў курсаў чакае знаёмства з асновамі фотажурналістыкі, здымкі і мантажу відэа, інфаграфікі і візуалізацыі дадзеных. Прафесійныя трэнеры, невысокія кошты, невялікія групы і сяброўская атмасфера на занятках – усё гэта вы знойдзеце на занятках.

Семинар «Здоровое питание» от врача Андрея Беловешкина

, |

Запрашаем усіх людзей, якія клапоцяцца пра сваё здароўе і жадаюць разабрацца ў асновах здаровага харчавання, на семінар “Здаровае харчаванне” ад лекара Андрэя Белавешкіна.

 

Вядучы курса: Андрэй Белавешкін – лекар (з 2008), кандыдат медыцынскіх навук (2013), працаваў выкладчыкам медыцынскага ўніверсітэта (2009-2014).

Першая “РэтраСерада” адбылася ў Гродне

|

Першая танцавальная вечарына ў стылі рэтра адбылася 28 кастрычніка ў рэстаране “Тапаз”. Удзельнікі патанцавалі пад хіты 20-30 гадоў, даведаліся пра музыкальную культуру мінулай эпохі, паўдзельнічалі ў танцавальным майстар-класе.