“МедыяСтудыя” — тры аўтарскія праграмы па фота, відэа і інфаграфіцы

|

Курс «Школа фотарэпарцёра»

 

Вядучы курса: вядомы беларускі фоторэпарцёр, неаднаразовы прызёр нацыянальнага конкурсу «Belarus Press Photo» Аляксандр Саенка.

 

Удзельнік кніжнага праекта маладой беларускай фатаграфіі «BY NOW». Працаваў у газеце «Вячэрні Гродна». Зараз займаецца асабістымі і адукацыйнымі праектамі. Супрацоўнічае з міжнароднымі, беларускімі і расійскімі агенцтвамі. Удзельнічаў у выставах у Расіі, Францыі, Літве, Украіне, Германіі, Галандыі.

 


Праграма курса:

 

1. Знаёмства з групай. Прагляд і абмеркаванне партфоліо
2. Фотарэпартаж і фотагісторыя
3. Якія камеры і аб’ектывы патрэбныя фоторэпарцёру
4. Асноўныя этапы працы над фотагісторыяй. Кадр, планы, кропкі здымкі
5. Ключавы кадр фотагісторыі
6. Праца ў рэальных умовах: выкарыстанне тэхнікі; камунікабельнасць, тактоўнасць, акцёрскае майстэрства, увага да дэталяў
7. Прастора кадра
8. Святло і колер
9. Падрыхтоўка фотагісторый ў фармаце мультымедыя
10. Пабудова фотагісторыі: адбор, рэдагаванне
11. Практычны занятак
12. Прэзентацыя і абмеркаванне ўнутры групы фотагісторый і рэпартажаў, падрыхтаваных удзельнікамі.

 

Заняткі праводзяцца два разы на тыдзень (з хатнімі заданнямі), акрамя гэтага адбудзецца практычны трэнінг на вуліцы з разборам выкананых заданняў.

 

Курс адбудзецца пры ўмове запісу на яго 10 чалавек.



Курс «Відэа-драйв»

 

Вядучы курса: відэа-аператар з вялікім практычным досведам працы Андрэй Фралоў.

 

Заняткі па 2 гадзіны адзін раз на тыдзень, спалучаныя з практыкай і разборам выкананых заданняў, а таксама практычны трэнінг.

 


Прыкладны змест курса:

1. Прафесія аператар: паміж тэхнікай і мастацтвам. Мова экрана. Рэпартаж. Галоўныя асаблівасці падрыхтоўкі тэлевізійнага рэпартажу. Асаблівасці відэаздымкі падзейнага рэпартажу, пастановачнага сюжэту, рэпартажу-партрэта і інш. Відэашэраг сюжэту: сінхроннае, стэндап і інш.;
2. Відэакамера і кампутар. Праграмнае забеспячэнне. Мантаж. Віды і прынцыпы мантажу. Прынцыпы мантажнай здымкі. Малюнак і гук;
3. Віды здымкі. Кадр, план, ракурс. Падача відэаматэрыялу сюжэтаў. Віды і прызначэнні планаў;
4. Тэорыя распаўсюджвання святла. Асаблівасці чалавечага зроку. Адчуванне і ўспрыманне. Светлавая тэмпература;
5. Спецэфекты ў праграме Adobe Premier, святло-і колеракарэкцыя;
6. Уласцівасці і характарыстыкі оптыкі. Аптычныя прыборы для відэавытворчасці;
7. Віды відэакамер. Прызначэнне. Характарыстыкі. Уласцівасці і характарыстыкі оптыкі;
8. Асвятленне, сродкі і віды асвятлення, светлавая тэмпература;
9. Рэпарцёрскай каманда. Праца на месцы падзей. Узаемадзеянне аператара і карэспандэнта. Заданне аператара. Суадносіны слова і выявы. Стварэнне вобраза;
10. Аператар як журналіст;
11. Віды навін на тэлебачанні. Як напісаць і зрабіць ньюс. Прынцып перавернутай піраміды. Што? Дзе? Калі? Чаму? Як ?;
12. Інтэрв’ю. Віды і асноўныя паняцці. Выгляд: партрэт, паведамленне, меркаванне. Мэты інтэрв’ю: матыў дзеяння журналіста. Падрыхтоўка пытанняў (выкарыстанне разнастайных пытанняў па форме і па функцыях). Структура інтэрв’ю (паслядоўнасць пытанняў з улікам сітуацыі і характару суразмоўцы). «Атрыбутыка» інтэрв’ю (знаёмства, падзяка за гутарку). Ад чаго залежаць поспехі інтэрв’ю — месца правядзення, сімпатыі да рэспандэнту, узрост, пол, сацыяльная прыналежнасць;
13. Інфармацыя. Метады збору. Назіранне, дакументы, гутаркі, плёткі, чуткі, інтэрв’ю, іншыя СМІ — крыніцы інфармацыі. Паняцці «аб’ектыўнасць» і «суб’ектыўнасць». Збор, параўнанне і апрацоўка не менш за трох крыніцаў. Асабістае стаўленне да дадзенай інфармацыі;
14. Мазгавы штурм, выбар тэмы выпускнога рэпартажу. Дзень беларускай салідарнасці. Першы і апошні кадр;
15. Прагляд карцінкі, адзнятыя для выпускнога рэпартажу;
16. Мантаж выпускных рэпартажаў;
17. Прагляд выпускных рэпартажаў, выпраўленне памылак сюжэтнай лініі;
18. Канчатковае выпраўленне тэхнічных памылак выпускнога рэпартажу.

 

Курс адбудзецца пры ўмове запісу на яго 10 чалавек.



Курс «Замест слоў ці карысныя інструменты візуалізацыі інфармацыі»

 

Вядучы курса: Вітаўт Руднік, медыяэксперт. У якасці трэнера і эксперта па журналістыцы працаваў у рамках праектаў «Akademie Management» (Нідэрланды), BBC (Вялікабрытанія), «Беларускай асацыяцыі журналістаў». Прайшоў трэнінг для трэнераў па журналістыцы ў інстытуце Fojo (Швецыя).

 

Курс прадугледжвае ўводны інтэнсіўны трэнінг, а таксама заняткі ўвечары адзін раз на тыдзень, за час якіх вы авалодаеце мноствам карысных і бясплатных інструментаў для прасоўвання свайго бізнесу і сваіх ідэй, для самаразвіцця і самаадукацыі.


Прыкладны змест курса:

 

1. Прасоўванне бізнесу і сваіх ідэй з дапамогай інфаграфікі і візуалізацыі дадзеных
2. Стварэнне інтэрактыўных карт
3. Стварэнне інтэрактыўных візітовак (фірмы, праектаў, падзей і г.д.)
4. Стварэнне інтэрактыўных «ліній часу» і календароў
5. Бясплатныя сэрвісы для стварэння анімаваных ролікаў і прэзентацый
6. Інструменты Google Drive (стварэнне інтэрактыўных прэзентацый, формаў, Інфаграфіка)
7. Простыя і бясплатныя інструменты стварэння інфаграфікі

 

Праграма курса можа быць дапоўненая з улікам пажаданняў удзельнікаў.

 

Курс адбудзецца пры ўмове запісу на яго 10 чалавек.




Умовы ўдзелу ў курсах:

 

Для ўдзелу ў любым з курсаў неабходна да 25 траўня запоўніць кароткую электронную форму заяўкі.

 

Кошт кожнага з курсаў — 250 000 руб. Першыя 3 чалавекі, якія запішуцца на кожны з курсаў, атрымліваюць зніжку ў памеры 20%.
Слухачы, якія запішуцца на два курсы, атрымаюць зніжку ў 25% ад агульнага кошту курсаў.


Аплаціць за заняткі можна на  разліковы рахунак установы:

 

Прыватная ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»

Р/с 3015004139004 у ААТ «Банк БелВЭБ», г. Мінск, код 226, УПН 591018095

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. 8029 262 24 52, а таксама па электроннай пошце edustudio.hrodna@gmail.com

 

Арганізатарамі праекта з’яўляецца Прыватная ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» (edustudio.by)