Аматарскі турнір па кулявой стральбе сабраў у Гродне 100 чалавек

|

Цікавасць да турніру была вельмі высокая. Прыйшло шмат челавек, якія раней ніколі не стралялі. Асабліва рады былі дзяўчаты, якія паспелі пастраляць, а таксама атрымаць падарункі ад сваіх другіх паловак. Адной дзяўчыне нават атрымалася трапіць у пяцёрку лепшых у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі”, – кажа намеснік старшыні па эканамічнай рабоце БСФТ “Дынама” Юры Сіткевіч. Турнір паказаў, што ў гарадзенцаў ёсць цікавасць да гэтага спорту, таму ў планах ладзіць такія спаборніцтвы штомесяц.


 

Лепшым у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі стаў Дзмітрый Чэкель, які набраў 96 балаў, а ў стральбе з пісталета – Антон Серакоў, які набраў 90 балаў.

 

 

Вынікі стральбы размяшчаліся ў рэжыме анлайн на сайце “Дынама”.

 

 

Удзельніца турніру Ксенія ўпершыню страляла ў ціры і ўжо паабяцала, што сюды вернецца.

 

Выдатна, столькі адрэналіну! Рукі трэсліся, калені дрыжалі, але гэта таго варта. Я страляла і з вінтоўкі, і з пiсталета. Трэнеры адзначылі, што ў мяне лепш вынікі з пiсталета, гэта прыемна”. Дзяўчына ўпэўнена, што такія турніры трэба праводзіць часцей, бо цікавасць у людзей абавязкова будзе.