Фіналісты адбору на “Еўрабачанне” Navi выступяць у Гродне
Музыкі перамаглі ў альтэрнатыўным галасаванні, якое праводзіў Альфа-Банк напярэдадні нацыянальнага фіналу. Карыстальнікамі сацыяльных сетак прыйшлося да спадобы рашэнне музыкаў выступаць на беларускай мове з запамінальнай песняй “Гэта зямля”. У Швецыю выканаўцы ўсё ж не паедуць, але затое іх чакае месячная паездка па Беларусі: банк падтрымаў “альфа-тур” у рамках промаакцыі па буйных гарадах краіны.
Музыкі Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук праспяваюць у 10 гарадах Беларусі: Салігорску, Віцебску, Наваполацку, Гомелі, Мазыры, Магілёве, Бабруйску, Гродне, Брэсце і Баранавічах.
У Гродне Navi выступіць 1 красавіка.
Серыя выступленняў у гарадах Беларусі прысвечана абуджэнню прыроды і стане своеасаблівым “Гуканнем вясны”. Трапіць на акцыі можна бясплатна, пройдуць яны ў гандлёвых цэнтрах. Музыкі запрашаюць на свае выступленні ўсіх, хто чакае вясну і каму неабыякава беларуская музыка і культура.
“Наша сяброўства з Navi пачалося ў фінале нацыянальнага адбору на Еўрабачанне, калі іх песня ў сацсетках банка сабрала больш за 2 тысячы галасоў. Яны гучаць жыццярадасна і меладычна, на самай справе па-вясноваму, – упэўнены прэс-сакратар Альфа-Банка (Беларусь) Віталь Жаголкін. – Фармат выступленняў вельмі нефармальны: імправізаваная сцэна, вольны ўваход, жывыя зносіны, усмешкі і завадныя песні. Многія беларусы зараз змогуць літаральна пазнаёміцца з Navi, якія нясуць сонечны пазітыў і вясновую энергію”.
“Мы першапачаткова хацелі неяк па-асабліваму сустрэць надыход вясны. І, на шчасце, нашу ідэю падтрымалі ў Альфа-Банку. Мы выканаем песні на дзвюх мовах – беларускай і рускай. Жыхары абласных і раённых цэнтраў змогуць бясплатна пабываць на канцэрце, пазнаёміцца з намі і нашай творчасцю. Магчыма, гэта стане для нас добрай традыцыяй у будучыні”, – прызнаўся Арцём Лук’яненка.
Група Navi з’явілася ў ліпені 2013 года, а ўжо ў кастрычніку таго ж года правяла свой першы сольны канцэрт. Яны паспяхова выступаюць на музычных конкурсах і з’яўляюцца ўладальнікамі нацыянальнай прэміі “Ліра”. У фінале беларускага “Еўрабачання” яны выступілі з песняй “Гэта зямля”.