Гвалт і магія: Кірыл Стаселька прэзентаваў у Гродне “Дзіцячы маніфест” для дарослых

|

У кнігу ўвайшлі новыя тэксты і тэксты, якія ўжо публікаваліся ў літаратурных часопісах. “Маніфест” складаецца з адной аповесці і апавяданняў. Мінскі аўтар называе сваю дэбютную кнігу пародыяй на марксісцкі маніфест. А яго рэцэнзенты кажуць, што чытач павінен быць падрыхтаваны інтэлектуальна і ведаць пэўныя філасофскія ідэі.  

– Апавяданні песімістычныя і цёмныя, але менавіта такія тэксты штурхаюць да дзеяння,  – кажа Кірыл.

 

За “Дзіцячы маніфест” Кірыл Стаселька быў намінаваны на дзве прэміі. А частка яго кнігі нават увайшла ў школьны падручнік па беларускай мове ў якасці практыкавання.

На занятку навучэнцы склалі ўласны “дзіцячы маніфест”. Яны патрабавалі даваць столькі цукерак, “пакуль усё не зліпнецца”, і ўвесці пахвілінную аплату знаходжання ў школе.

На Мове Нанова прэзентавалі цікавыя факты і лічбы пра Беларусь. Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, дзе няма гор, мора і дзе выкарыстоўваюць толькі банкноты. Наша краіна на першым месцы ў свеце па атрыманні шэнгенаў. У нас 28 тэатраў і 31 турма. Тэлевежа ў Слоніме вышэй за Эйфелевую вежу на 50 метраў і магла б стаць турыстычным аб’ектам.

На занятках вывучалі род назоўнікаў іншаземнага паходжання, выконвалі заданні і глядзелі фільм “Цырк малылькоў” пра пераадоленне сябе і стэрэатыпаў.