Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу гарадзенскага журналіста Віктара Парфёненкі на МЗС Беларусі
Міністэрства замежных спраў сем раз адмаўляла журналісту ў акрэдытацыі ў якасці карэспандэнта “Беларускага Радыё Рацыя” (Польшча). Журналіст звяртаўся ў суды розных інстанцый і атрымаў вялізную колькасць адмоваў на нацыянальным узроўні.