Напярэдадні візіту міністра Гродна наведалі дэлегаты польскага Сенату

|

У Гродна прыехалі віцэмаршалак Сената Марыя Коц, намесніца кіраўніка Камісіі па справах эміграцыі і кантактаў з палякамі за мяжой Гражына Штарк і намеснік кіраўніка Камісіі па правах чалавека Роберт Мамантаў. Таксама прыехалі спадар Гжэгаж Серачыньскі з канцылярыі Сенату і намесніца старшыні праўлення фонду “Дапамога палякам на Усходзе” Эва Зюлкоўска.

 

 

Дэлегацыя сустрэлася са шматлікімі групамі палякаў Гарадзеншчыны. Госці пабывалі на дзіцячым конкурсе польскіх вершаў у консульстве, наведалі Польскую Мацеж Школьную, а ў Вербную нядзелю прысутнічалі на імшы ў Фарным касцёле. Таксама яны склалі кветкі ля Катыньскага крыжа на вайсковых могілках у Гродне. “Гэта вельмі кранальны момант. Дзякуй, што падтрымліваеце на Беларусі вашую польскасць. Памятайце, што ў Польшчы маеце сяброў, на падтрымку якіх можаце спадзявацца”, – звярнулася да палякаў Марыя Коц пасля ўшанавання памяці жаўнераў.

 

Пасля афіцыйнай часткі для сенатараў правялі экскурсію па Гродне.

 

Міністр замежных спраў Польшчы наведае з візітам Беларусь. У планах не толькі палітычныя пытанні