У Брытаніі шукаюць спадчыннікаў ураджэнца Гродна, які не пакінуў завяшчання

У пераліку апынуўся і ўраджэнец Беларусі Леон Сушко. Ён памёр 6 траўня 1999 года ў горадзе Дарлінгтан графства Дарэм. Вядома аб нашым суайчынніку няшмат. Быў нежанаты. На свет з’явіўся 10 студзеня 1914 у Гродне. Падчас іміграцыйнага інтэрв’ю ў 1951 распавёў, што яго бацькі былі дэпартаваныя ў Сібір 8 студзеня 1940.

 

Якую менавіта спадчыну пакінуў пасля сваёй смерці Сушко, не паведамляецца. Гаворыцца толькі, што з фінансавымі справамі Леона ўзнікла такая блытаніна, што ў 2000 годзе работнікі электрычнай кампаніі сілай уварваліся ў яго дом з нагоды неаплачанага рахунку ў 101 фунтаў стэрлінгаў. Яны не ведалі, што чалавека ўжо больш за год няма сярод жывых.

 

Myfin.by прагледзеў спіс тэлефонных абанентаў Гродна з прозвішчам Сушко. Іх апынулася каля дваццаці. Магчыма, у каго-небудзь з гэтых людзей цалкам ёсць законнае права на пакінутую для іх у далёкай Вялікабрытаніі маёмасць.