У Брытаніі шукаюць спадчыннікаў ураджэнца Гродна, які не пакінуў завяшчання
У Вялікабрытаніі, аказваецца, сотні людзей паміраюць, не пакінуўшы завяшчання. Таму іх маёмасць застаецца ў падвешаным стане. Так, газета The Northern Echo апублікавала спіс людзей з Паўночна-Заходняга і Паўночнага Ёркшыру, чыя маёмасць аказалася незапатрабаванай. Іх колькасць спецыялісты назвалі “фенаменальнай”. Мэта публікацыі – знайсці законных спадчыннікаў.