Трэцяе кола адраджэння. Сяргей Будкін пра гурт Dzieciuki і іх новы альбом

|

Наступная хваля прыпала на 80-90-я гг., калі жыхарам гэтай зямлі ўжо новыя адраджэнцы пачалі расказваць беларускі альфабэт і гісторыю, якая пачынаецца зусім не з 1917 году. І быў з таго плён, калі паўстала незалежная Беларусь. Але зноў нядоўга музыка іграла – праз некалькі гадоў была вернутая савецкая сімволіка і ліквідаваныя ўсялякія праявы беларускасці. Цяпер, праз 20 гадоў, адраджэнцы трэцяй хвалі вымушаныя зноў працаваць на самым першым узроўні ідэнтычнасці, бо жыхарам гэтай краіны зноў трэба расказваць пра тое, у якіх выпадках пішацца “ў”, хто такі Вітаўт, што мы маем свой герб і свой сцяг і дыхаць нам тут смачна.

 

Гурт Dzieciuki прэзентаваў у сеціве новы альбом “Рэха” (праслухаць і спампаваць)

 

Dzieciuki адыгрываюць ролю, якую ў другой палове 90-х выконваў N.R.M. Толькі яны яшчэ больш заглыбляюцца ў гістарычны кантэкст. Іх мэта – расказаць, пазнаёміць, уславіць. Ніякай іншасказальнасці і сэнсавага напластавання. Па сутнасьці, гэта агітбрыгада, якая выкарыстоўвае музычныя сродкі, каб расказаць самую сутнасць. У некаторых момантах яны збліжаюцца з Brutto ў гэтым сваім імкненні. Нездарма яны знайшлі адно аднаго і будуць даваць сумесныя канцэрты.

 

 

Наогул жа гарадзенцы запісалі ідэальны і самадастатковы альбом нацыянальнага панку. Ён канцэптуальна вытрыманы – гэткі сціслы пераказ яркіх момантаў з гісторыі Беларусі ў музычных карцінках. Ён з прыдумкаю запісаны са стылістыкай пад “ірландскі панк” (Dzieciuki настойваюць на тым, што яны не граюць чысты irish-punk, але знаходзяцца пад яго моцным уплывам). І, што яшчэ прыемна, ён дасканала даведзены да ладу. За звядзеньне адказваў Андрэй Баброўка, які працаваў з “Крамбамбуляй”, Вольскім, J:Морс, а цяпер з тым жа Brutto.

 

Невядома, колькі яшчэ колаў адраджэння трэба прайсці беларусам дзеля паўстання спелай і моцнай нацыі, але Dzieciuki свой унёсак у гэтую справу зрабілі і асабіста для сябе могуць пераходзіць на іншы ўзровень. Ужо не агучвання і сцверджання фактаў, а іх трактоўкі ды інтэрпрэтацыі, стварэння яркіх мастацкіх вобразаў.