Навагрудчанка падпаліла хату 90-гадовай пенсіянеркі, каб не вяртаць пазычаныя грошы
У Навагрудку яшчэ даволі шмат снегу, і міліцыянеры выявілі побач з домам сляды ад ботаў 37 памеру. Тыя сляды і прывялі сышчыкаў да дома жанчыны 1971 года нараджэння.
Пры першай размове яна адмаўляла сваю датычнасьць да спробы падпалу. Пры далейшым разглядзе высветлілася, што грамадзянка пазычыла ў пенсіянеркі 6 тысяч даляраў, аднак вярнуць грошы ўсё ніяк не атрымлівалася. Тады нядобрасумленная жанчына вырашыла падпаліць дом бабулі, а яе родным сказаць, што грошы перадала, але яны згарэлі падчас пажару.
На шчасце, ажыццявіць свой план падазраваная не змагла. Сырая ануча, якую яна падпаліла і абліла бензінам, толькі тлела, агонь не схапіўся за сцены хаты, бо на вуліцы было вільготна.