У Гродне змяншаецца попыт на кветкі да 8 сакавіка: цюльпан можна купіць ужо за 10 тысяч

|

У людзей грошай няма, вось і перастаюць браць нават танныя кветачкі. Цана 15-20 тысяч для іх ужо, мабыць, становіцца непад’ёмнай. Мы бярэм на рэалізацыю ў дзень каля 400 цюльпанаў. У першы дзень удалося прадаць 180, далей пайшоў спад. Як будзе на 8 сакавіка пакуль сказаць складана. Хочацца верыць, што сітуацыя зменіцца“, – распавяла Ірына.

 

 

Акрамя прадаўцоў цюльпанаў, на вуліцах горада можна ўбачыць людзей і з іншымі жывымі кветкамі. Ёсць і тыя, хто прадае штучныя.

 

 

Ніна Паўлаўна прыйшла ў цэнтр, каб прадаць свае работы. Цэннік на яе штучныя кветкі – 140 тысяч. Пенсіянерка кажа, што ў мінулым годзе па такой цане кветкі брала, а зараз ужо перастаюць, нават калі яна гатова аддаваць свае працы танней.

 

У мяне комплексная кампазіцыя з архідэй. Дорага, і людзі не заўсёды гатовыя выкласці суму за такую кампазіцыю. Бачу, што ў людзей грошай няма. Калі летась яшчэ нармальна бралі, то зараз менш, нават нягледзячы на зніжку, – кажа Ніна Паўлаўна. Калі цяпер прадаць не атрымаецца, кветкі застануцца на будучыню – іх можна дарыць на любое свята, не толькі на 8 сакавіка.

 

 

Сутыкаюцца з цяжкасцямі і пастанныя прадаўцы кветак.

 

Працаваць стала складаней, мужчыны перасталі да нас заглядваць, жанчыны сталі сябе цешыць часцей. Напэўна, наша моцная палова стала сквапная, і ў Гродне рыцараў становіцца ўсё менш. Але хочацца верыць, што мужчыны ўсё яшчэ “ў спячцы” і прыйдуць за кветкамі ў апошні дзень”, – расказала прадавачка Анастасія. У мінулыя гады мужчыны актыўнічалі ўжо за некалькі дзён да 8 сакавіка.

 

Зараз цана на стандартны цюльпан у Гродне – 15 тысяч, букет цюльпанаў абыдзецца ў 45 тысяч рублёў. Сёння з’явіліся таксама цюльпаны, якія доўгая стаялі на мяжы – яны прадаюцца па 10 тысяч за штуку.