Следчыя назвалі асноўныя версіі здарэння ў школе ў Рацічах

|

“Праводзіцца шэраг экспертыз – аналізы крыві і мачы пацярпелых, іх адзення. Праведзены замеры паветра як унутры школы, так і звонку, праводзяцца іншыя экспертызы, аб выніках якіх будзе вядома ў бліжэйшы час. Аднак ужо зараз можна казаць, што версія прымянення атрутных рэчываў не разглядаецца”, – адзначыў Іосіф Леанко.

 

Па адной з рабочых версій, дзецям стала дрэнна ад таго, што ў памяшканні было душна. Дзеці сталі скардзіцца на дрэннае самаадчуванне падчас лінейкі, якая праводзілася на другім паверсе старога корпуса школы. Будынак не абсталяваны сістэмай прымусовай вентыляцыі. “На момант агляду месца здарэння следчымі тэмпература паветра ў памяшканні складала каля плюс 26 градусаў. А да таго часу вокны ў памяшканні былі ўжо адчыненыя, таму можна толькі здагадвацца, якой была тэмпература падчас лінейкі”, – распавёў Іосіф Леанко.

 

Акрамя таго, падчас агляду на вокнах і падваконніках былі выяўленыя сляды сажы. У момант здарэння вецер дзьмуў ад кацельнай у бок школы, вільготнае надвор’е прыбівала дым да зямлі. Таму ў межах крымінальнай справы будзе праверана работа кацельні, адпаведнасць праектнай дакументацыі патрабаванням бяспекі. Зрэшты, перавышэнні максімальна дапушчальнай канцэнтрацыі ўгарнага газу не выяўлена, хоць яго ўтрыманне ў паветры было вышэй мінімальнага парога.

 

11 лютага былі шпіталізаваны 42 вучні Раціцкай сярэдняй школы і працаўнік санітарнага кантролю, папярэдні дыягназ гучыць як “атручэнне невядомай этыялогіі”. На працягу двух наступных сутак усе пацярпелыя былі выпісаныя з бальніцы. Узбуджаная крымінальная справа па факце службовай халатнасці.