Зборная Беларусі па хакеі перад чэмпіянатам свету правядзе таварыскія матчы ў Гродне

|

8 і 9 красавіка каманда двойчы сустрэнецца ў Гродне з французамі. Праз тыдзень падапечныя Дэйва Льюіса адправяцца ў Латвію, дзе 15 і 16 чысла будуць змагацца з тамтэйшай зборнай. Затым – зноў два “таварнякі” ў Беларусі, на гэты раз супраць Швейцарыі: 22 красавіка – у Маладзечне , 23 – у Мінску.

 

Завершыцца спарынгавая праграма ў заключныя дні месяца паядынкамі супраць нямецкай дружыны на яе тэрыторыі.

 

Фота s13.ru