ЧБ па баскетболе: Гарадзенская “Алімпія” пазмагаецца толькі за бронзу

|

Першыя дзве сустрэчы паўфіналу гарадзенскія баскетбалісткі правялі ў гасцях, і вынік выступлення ў Мінску можна было б назваць удалым, бо каманда акрамя паразы здолела і перамагчы. Наступныя дзве сустрэчы “Алімпiя” ужо праводзіла ў Гродне – у родных сценах.

Каманда Аляксандра Шымкавяка самааддана змагалася ў абодвух матчах, аддаючы ўсе сілы без астатку, але перамагчы “Гарызонт” ёй так і не ўдалося.  Галоўнай і безумоўна аб’ектыўнай прычынай паразы сталі праблемы з ратацыяй саставу.  Чарада траўмаў і хвароб падкасілi дзяўчынак у апошні час i пазбавілі Аляксандра Шымкавяка  магчымасці спадзявацца на цуд – выхад сваіх падапечных у фінал Чэмпіянату Белаурсi. 

Зараз “Алімпія” можа пазмагаецца толькі за бронзу з РГУОРам. Першы матч пройдзе  ў Мiнску 2 красавіка.

фота: team-olimpia.by