Гарадзенцаў запрашаюць на традыцыйную беларускую дыктоўку

|

Сёлета гэта будзе Дыктоўка памяці народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча (1931-2016). Арганізатар – “Гарадзенская бібліятэка”.

 

Калі: 3 красавіка, нядзеля

Час: 12.00

Дзе: вул. Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку)

 

Уваход вольны.  

 

Беларускія дыктоўкі ладзяцца ў Гродне з 2008 года і прымяркоўваюцца да Дня Волі, які адзначаецца 25-га сакавіка.

 

Сярод тых, хто чытаў тэкст дыктоўкі, – знакавыя для Гродна асобы і вядомыя ў Беларусі людзі: Зінаіда Бандарэнка, Данута Бічэль, Генадзь Бураўкін, Віктар Шалкевіч, Тамара Талерчык, Вера Кунцэвіч.