Новую пагранзаставу паблізу Беларускай АЭС пабудуць да верасня 2016 года

|

Пра гэта паведаміў 30 сакавіка ў Гродне старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Леанід Мальцаў.

 

Ахова дзяржаўнай мяжы на кірунку Беларускай атамнай станцыі разам з аховай ўкраінскага ўчастка мяжы вызначаны Беларуссю ў якасці прыярытэтных задач пагранведамства ў 2016 годзе.

 

“Будаўніцтва комплексу заставы “Жарнэлі” будзе завершана да верасня гэтага года. Пачата і будаўніцтва комплексу “Буйко”, здача аб’екта намечана на 2017 год”, – паведаміў Леанід Мальцаў, перадае РІА Навіны са спасылкай на агенцтва Белта.

 

Абедзве памежныя заставы разгорнутыя ў раёне будаўніцтва Беларускай АЭС у Астравецкім раёне, і ўжо пачалі працу па ахове дзяржмяжы, створана неабходная інжынерная інфраструктура.

 

Мальцаў падкрэсліў, што ўчастак мяжы на гэтым напрамку будзе забяспечаны самымі сучаснымі тэхнічнымі і інжынернымі сістэмамі аховы.

 

Раней таксама паведамлялася, што ў Беларусі створана падраздзяленне ўнутраных войскаў для аховы будучай атамнай станцыі.