У Гродне выдалі мапу-буклет старых могілак (+ глядзі анлайн-мапу!)
Пра гісторыю каталіцкіх і праваслаўных могілак раскажуць даследчыкі і краязнаўцы.
Прэзентацыя пройдзе 3 лістапада (аўторак) у 18.00 у “Краме Ц” па адрасе вул. Вялікая Траецкая, 16.
З анлайн-мапай можна пазнаёміцца ўжо зараз.
Даведка
Па сваёй значнасці і каштоўнасці старыя гарадзенскія могілкі стаяць побач з некропалямі Росы ў Вільні і Лычакіўскімі ў Львове. Першыя пахаванні на каталіцкіх могілках у Гродне вядомы з канца XVIII ст. Сярод вядомых дзеячаў, пахаваных на старых гарадзенскіх каталіцкіх і праваслаўных могілках, былі Джузэпэ Сака (каралеўскі архітэктар), Сяргей Ланскі (удзельнік вайны 1812 г.), удзельнікі паўстання 1863 г., маці Максіма Багдановіча – Марыя Апанасаўна, пісьменніца і грамадская дзеячка Эліза Ажэшка, апякунка беларускага прытулка Станіслава Буйло, паэт Міхась Васілёк і іншыя. Апроч таго некропаль мае мастацкую вартасць. Шматлікія надмагіллі па-майстэрску зроблены, маюць розныя стылі, напоўнены сімвалізмам.