У Гродне прэзентавалі гістарычныя стравы горада

|

Як распавяла гродзенскі гісторык Таццяна Касатая, усе гэтыя стравы здаўна былі традыцыйнымі ў рэгіёне. Рэцэпты давялося шукаць у інтэрнэце ці запісваць са слоў доўгажыхароў, а стравы на гэтай прэзентацыі прыгатавалі сваімі рукамі.

Напрыклад, пра напой “Бузу” гісторык даведалася ад журналісткі, якая пражыла ў Гродне шмат гадоў. Рабіўся ён з дрожджаў, аўсянкі і цукру ды настойваўся некалькі дзён. Прадавалі яго гадоў 70 таму на вуліцы Дамініканскай (цяпер Савецкай). Таксама сярод страваў быў і ўнікальны пернік, на які нанеслі адбітак казы ў гонар будучых Калядаў.

На сустрэчы прайшла і прэзентацыя паштовак з рэцэптамі гродзенскіх страваў. Па словах краязнаўцы Аляксандра Перагудава, іх наклад налічвае не больш за сто асобнікаў. Дарэчы, плануецца выпусціць яшчэ, бо на прэзентацыі іх усё раскупілі.

 

Чытайце таксама:


Буза, кава “у турка” і лімонная каўбаса: якія брэндавыя прадукты былі ў Гродне 85 год таму