Плата за гарадскія выгоды апынулася высокай

|

У прыгарадзе Гродна – Ласосна, Кульбаках, Малахавічах, Дзмітрыеўке – жыхары пратэстуюць супраць праграмы гарвыканкама па комплекснаму дабраўпарадкаванню былых вёсак, якія былі далучаныя да горада ў 2008 годзе.

Пенсіянеры застаюцца за мяжой дабрабыту

|

З 1-га жніўня павышаюцца пенсіі. Пераразлік працоўных пенсій будзе зроблены зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў за II квартал 2011 года. У выніку пераразліку пенсіі павялічацца ў сярэднім на 13% – з Br669 тыс. да Br757 тыс.

Удзельнікі падаюць апеляцыі. Акцыі неабходны новы фармат

|

Жыхары Гродна, асуджаныя за ўдзел у акцыях маўклівага пратэсту, спрабуюць абскардзіць рашэнні судоў. Апеляцыю ў абласны суд падалі ўжо тры чалавекі – Аляксей Аляксандраў, Ігар Грыгалец і Канстанцін Каплін.

Роварны рух на Гродзеншчыне робіцца ўсё больш папулярным

У першым роварным марафоне “Суседзі” па ваколіцах Аўгустоўскага канала прынялі ўдзел больш за 150 раварыстаў з Беларусі і Польшчы. Па меркаванні арганізатараў і ўдзельнікаў марафон атрымаўся вельмі ўдалым. Чым жа першы блін атрымаўся такім смачным?

Гродзенскія маракі адзначаць сваё свята

|

У нядзелю 31 ліпеня сябры Гродзенскага гарадскога саюза вайсковых маракоў ужо традыцыйна адзначаць Дзень Ваенна-марскога флота ўрачыстым шэсцем.

Хутка квіткі на праезд у грамадскім транспарце падаражэюць на 5 %

|

Гродзенскі аблвыканкам яшчэ вясной скіраваў ліст у Міністэрства эканомікі з прапановай павялічыць кошт квітка. Дазвол на гэта быў атрыманы ўчора.

Чарговая ноч кіно – «магічная»

|

Пасля доўгага перапынку ў гродзенскім кінатэатры «Усход» аднаўляецца «Ноч Кіно». Роўна апоўначы, у ноч з суботы на нядзелю, гродзенцы змогуць паглядзець запар два апошнія фільмы з цыкла пра Гары Потэра.

Новы краязнаўчы зборнік пра Гродна

Выйшаў пяты па ліку зборнік краязнаўчых артыкулаў пра Гродна: “Горад Святога Губерта” з серыі “Гарадзенская бібліятэка”. Гэты выпуск альманаху прысвечаны праблеме “рэканструкцыі” гістарычнага цэнтра.

Гарадзенцы працягваюць змагацца з «супрацьтанкавымі» бардзюрамі

|

У пятніцу 29 ліпеня адбудзецца чарговая «Бардзюрная пятніца» – імпрэза аматараў ровараў, якая замяніла колішнюю «Крытычную масу».

Кошты навучання будуць вядомыя да канца ўступнай кампаніі

Кошты на навучанне ў беларускіх вну будуць вядомыя 2 жніўня. Падаць дакументы на платную форму навучання можна будзе да 4 жніўня. У выніку зарыентавацца ў новых коштах і вызначыцца са спецыяльнасцю трэба будзе літаральна за некалькі дзён.