Аварыя з удзелам цягніка і КаМАЗа: затрыманы рух трох цягнікоў

Грузавік сутыкнуўся з таварным цягніком “Гродна-Баранавічы” на чыгуначным пераездзе ў Зэльвенскім раёне.

Пральныя мыльныя гарэхі, ці што такое экалад жыцця

Што такое экалагічна сяброўскі лад жыцця, гарадзенцы маглі даведацца на сустрэчы, прысвечанай “Зялёнаму спажыванню”.

“Нёман” пры добрай гульні прайграў мінскаму “Дынама”

|

Перамогу гасцям прынеслі трапныя ўдары бразільскіх легіянераў “Дынама”.

Гродзенскія студэнты змогуць павышаць адукацыю за мяжой

Гродзенскі купалаўскі ўніверсітэт будзе ўдзельнічаць у праграме акадэмічнай мабільнасці Эразмуса Мундуса. Студэнты, магістранты, аспіранты і выкладчыкі атрымаюць магчымасць удзельнічаць у конкурсе грантаў на навучанне і правядзенне навуковых даследаванняў у еўрапейскіх вну.

У далоні больш не пляскаць?

Ініцыятары “маўклівых акцый” прапануюць сабрацца ў сераду 27 ліпеня на рынку “Карона”. Пляскаць у далоні пры гэтым не рэкамендуецца. Што яшчэ новага ў фармаце?

Парушальнікаў гродзенская ДАІ пакажа ў твар

Сайт гродзенскай ДАІ увёў новы раздзел, дзе можна будзе паглядзець відэа з выпадкаў парушэнняў, зафіксаваных супрацоўнікамі гродзенскай ДАІ з дапамогай відэарэгістратараў. Ужо змешчаны першы ролік.

Экзатычныя партрэты ў Гродне

Адкрыццё фотавыставы “Партрэты з усяго свету” польскага фотамастака Гжэгожа Функе адбудзецца ў Гродне 29 ліпеня.

Раварыстам паабяцалі залатаць дзіры на тратуарах

ДАІ гродзенскага аблвыканкама адказала на зварот раварыстаў упарадкаваць тратуары па шляху “Бардзюрнай пятніцы”. Хібы на адзначаным маршруце паабяцалі выправіць да 15 верасня.

Некалькі цудаў аднаўлення алтара Фарнага касцёла

Пяцігадовая рэстаўрацыя галоўнага алтара Фарнага касцёла амаль скончаная. Засталося пакрыць золатам драўляныя рэльефы. Як адбываўся доўгі працэс аднаўлення алтара пасля пажару і што рыхтуецца на ўрачыстасць яго адкрыцця – у размове з пробашчам касцёла ксяндзом Янам Кучыньскім.

Восенню “Белтрансгаз” будзе поўнасцю прададзены расійскаму “Газпраму”

|

Пра гэта ўчора заявіў  журналістам старшыня Дзяржкаммаёмасці Георгій Кузняцоў. “Сёлета будзе прададзена 50% акцый “Белтрансгаза”, цяпер вядуцца перамовы, дакументы амаль гатовыя”, – сказаў кіраўнік камітэта.

Нагадаем, што “Газпрам” ужо валодае паловай акцый “Белтрансгазу”.