Аварыя з удзелам цягніка і КаМАЗа: затрыманы рух трох цягнікоў
У вёсцы Савічы на чыгуначным пераездзе кіроўца гружанага асфальтабетонам КамАЗа праігнараваў светлавую і гукавую сігналізыцыю. Машына сутыкнулася з таварным цягніком, які кіраваўся з Ваўкавыску ў Баранавічы і падыходзіў да пераезду. Машыніст рэзка пачаў тармазіць, аднак цягнік паспеў праехаць ад месца сутыкнення каля 200 метраў. У выніку грузавік апынуўся заціснутым паміж вагонамі.
26-гадовы кіроўца аўто цудам выжыў. З шматлікімі ўдарамі, рванай ранай рукі ў шокавым стане яго змясцілі ў Ваўкавыскі шпіталь. Папярэдні дыягназ – пералом паяснічнага пазванка.Чаму кіроўца праігнараваў сігналы на пераездзе, высвятліць пакуль не ўяўляецца магчымым.
Скарэжаны КаМАЗ даставалі з-пад колаў цягніка з дапамогай пагрузчыка Амкадор.
У выніку гэтага ДТЗ быў затрыманы рух двух пасажырскіх цягнікоў – “Баранавічы-Гродна” больш чым на 2 гадзіны, “Ваўкавыск-Баранавічы” на гадзіну 50 хвілін і грузавы састаў “Баранавічы-Ваўкавыск” на паўтары гадзіны.
alt=”Image 15846″ >
Здымак з www.112.by