Парушальнікаў гродзенская ДАІ пакажа ў твар

З каментароў, пакінутых на сайце ДАІ, аўтааматары раяць, што варта змяшчаць каментары супрацоўнікаў ДАІ аб паводзінах парушальніка і самім парушэнні, а таксама наракаюць на адключаны ў пэўны момант гук.

 

Тлумачыць інспектар агітацыі і прапаганды Гродзенскай ДАІ Алег Дук:

 

У гэтым відэарэпартажы, скажам так, неабавязкова патрэбны каментары – па-першае, да роліка пададзены тэкст, па-другое, тыя словы, якія патрэбныя, яны ёсць. А па-трэцяе, факты парушэння ў роліку паказаныя выразна і красамоўна, якія гавораць самі за сябе.

 

Мэта размяшчэння такога кшталту ролікаў, тлумачыць Алег Дук, з аднаго боку, паказаць, якія ёсць кіроўцы, магчымыя парушэнні, а таксама размяшчаць парушальнікаў, “каб іншым непанадна было”.

 

Алег Дук не выключае, што відэа парушэнняў, дасланае наведнікамі сайту Гродзенскай ДАІ, таксама можа змяшчацца – аднак папярэдне відэа ўважліва разгледзяць, ці можа быць выкладзенае на афіцыйны сайт.

Здымак з auto.onliner.by