Некалькі цудаў аднаўлення алтара Фарнага касцёла

Сусальнае золата прывозілі з Расеі, якое найлепшай якасці, і з Польшчы – трохі таннейшае нямецкае. Назваць прыкладную суму сродкаў, якіх спатрэбілася цягам пяці гадоў для рэстаўрацыі алтара, пробашч Ян Кучыньскі адмаўляецца – каб нікога не шакаваць, ці гэта “зашмат або замала”. Людзі дагэтуль штодня прыносяць грошы на аднаўленне алтара. Аднак без вялікіх спонсараў рэстаўрацыя не атрымалася б, кажа ксёндз Ян Кучыньскі

 


Хто падтрымаў рэстаўрацыю by t-styl

 

Усе драўляныя фігуры алтара спансавалі гарадзенцы. Каб аплаціць выраб драўляных скульптур, ксёндз Ян Кучыньскі іх … прадаваў

 


Як шукалі спонсараў драўляных фігур by t-styl

 

З найбольшых цяжкасцяў пры рэстаўрацыйных працах было знайсці добрых сталяроў, якія маглі б узяцца за сталярныя працы ў канструкцыі алтара – новую канструкцыю трэба было далучыць да старой

 

Як знайшоўся майстар-сталяр by t-styl

 

 

Праект рэстаўрацыі галоўнага алтара – яшчэ адзін Божы провід, лічыць Ян Кучыньскі. На наступны дзень пасля пажару пробашчу пазваніла Ірэна Радзевіч з БНТУ і сказала, што мае праект, ксеракопіі якога адразу выслала ў Гродна. Гэты праект зрабілі студэнты ў 2002 годзе падчас практыкі, захоўваючы ўсе памеры алтара гродзенскага касцёла.

 

Урачыстае адкрыццё адноўленага алтара прызначанае на 5 жніўня. Ксёндз Ян Кучыньскі абраў гэтую дату адмыслова – на гэты дзень прыпадае свята абраза Маці Божай Кангрэгацкай. Тлумачачы сувязь паміж адкрыццём галоўнага алтара і Маці Божай Кангрэгацкай, пробашч ужывае слова “цуд”

 


Цуд падчас пажару by t-styl

 

 

Святкаванне распачнецца ўвечары 4 жніўня – пры абразе Маці Божай Кангрэгацкай праз усю ноч будуць адбывацца малітоўныя чуванні. Апоўначы таксама будзе святая імша, зранку пасля імшы распачнуцца прыгатаванні непасрэдна да адкрыцця галоўнага алтара. На свята запрошаныя духавенства, госці з Міністэрстваў культуры Беларусі і Польшчы, галоўныя спонсары, усе выканаўцы прац. У 12 гадзін пасля працэсіі трубачы зайграюць фанфары, пасля чаго спусцяць покрыва з адноўленага алтара. Граць фанфары ксёндз Ян Кучыньскі запрасіў музыкаў з аркестра гродзенскай службы МНС. Чаму менавіта музыкаў з аркестра МНС?

 


Чаму музыкі МНС будуць граць фанфары? by t-styl

 

Аднак да адкрыцця не ўся пазалота будзе нанесеная на алтар – фізічна паспець пакрыць усе рэльефы за такі кароткі час немагчыма. Таму канчаткова працы скончацца пасля ўрачыстасці адкрыцця.

 

 

Першы здымак prosto-free.livejournal.com,

астатнія аўтара