Пральныя мыльныя гарэхі, ці што такое экалад жыцця

Цэнтр экалагічных рашэнняў з Мінска разам з праектам “Дзеці і бацькі Гродна” ладзілі на мінулым тыдні сустрэчу па экалагічна сяброўскаму ладу жыцця. Як выглядае такі лад жыцця, распавяла Таццяна Стрыжэнкова, супрацоўніца “Цэнтра экалагічных рашэнняў”




Экалагічна сяброўскі лад жыцця by twojstyl

 

Любы этап свайго штодзённага жыцця можна выкарыстоўваць экалагічна, лічыць Таццяна. Напрыклад, можна карыстацца зубнай пастай, якая не ўтрымлівае лаўрэату сульфату натрыя, а таксама выключыўшы ў кране ваду, каб не цякла марна. А таксама варта задумацца, што мы выкарыстоўваем марна ў сваім жыцці. Чым мы дабіраемся на працу? Што мы робім на працы? Для няважных запісаў выкарыстоўваем белую паперу першаснай апрацоўкі альбо другаснай? Якое на працы асвятленне – ці ёсць энергазберагальныя лямпачкі?

 

Навошта ўсё гэта Таццяне?

 

Усведамляючы, што я з’яўляюся часткай гэтага прыгожага свету, канешне, мне хочацца доўжыць гэтыя прынцыпы. Гаварыць гэта ўсім і кожнаму і выкарыстоўваць гэта ў сваім жыцці.

 

Паслухаць пра экалагічна сяброўскі лад жыцця прыйшло каля 20 гарадзенцаў – мамы з дзецьмі, маладыя жанчыны, адзін бацька ў знак салідарнасці з жонкай і дачкой, а таксама некалькі маладзёнаў. Большасць наведнікаў сустрэчы ўжо былі добра абазнаныя, што такое экалад жыцця на практыцы.

 


Гарадзенцы пра экалад by twojstyl

 

 

Яшчэ больш прасунутыя стараюцца не выкарыстоўваць бытавую хімію ўвогуле. Напрыклад, праць можна без парашку – адно мыльнымі арэхамі, якія не пакідаюць на адзенні спецыфічнага “хімічнага” паху, аднак праюць ня горш за парашок. Праўда, знайсці арэхі ў нас даволі цяжка – трэба замаўляць праз Інтэрнет, што атрымліваецца нятанна.

 

 

Экалагічна сяброўскі лад жыцця ў Беларусі пакуль яшчэ нямодны, лічыць Таццяна. Аднак паступова ўсё больш людзей пачынае цікавіцца экалогіяй ў сваім жыцці – а таму паступова мода на такі лад жыцця ў нашай краіне прыходзіць, мяркуе Таццяна, зыходзячы з досьведу правядзення прэзентацыяў пра экалагічна сяброўскі лад жыцця. Да таго ж натуральны лад жыцця быў уласцівы беларусам гістарычна.

 


Беларусы і экалад by twojstyl

 

Людзі усё часцей патрабуюць канкрэтных доказаў, якія пацвярджалі б эканамічнасць і мэтазгоднасць тых ці іншых крокаў экалагічна сяброўскіх паводзінаў, кажа Таццяна. Аднак у Беларусі практычна няма даследаванняў, якія б дэманстравалі доказы таго, што экалагічны лад жыцця станоўча ўплывае на асяродак, у якім мы жывём, насамрэч эканоміць рэсурсы.

 

Падчас сустрэчы ўдзельнікі змаглі зрабіць сабе экаторбы – намаляваўшы любы малюнак. Торба выглядае прыгожа, густоўна і непапсова – а галоўнае, дазволіць не набываць шмат поліэтыленавых пакетаў, гэтак шкодных нашай экалогіі.

 

alt=”Image 15840″ >

 

 

Здымкі Юлі Каляды