Экзатычныя партрэты ў Гродне

Калі 60 партрэтаў знакамітага фатографа прывязуць з галерэі польскага горада Кашалін. Здымкі ёсць вынікам падарожжаў Гжэгожа Функе па ўсіх кантынентах свету.

 

Старая жанчына з сігарай, мужчына, які корміць катоў, ахоўнікі, якія адпачываюць у цяньку храма. Гэта партрэты, якія глыбока ўкарэніліся ў сваёй культуры, якія так шмат кажуць пра месца і час. Партрэты, якія паказваюць звычайнага чалавека насуперак паўсюднай эстэтыцы мас-медыя. Гжэгож Функе асаблівым чынам і па-свойму робіць інтэлектуальны сінтэз і вельмі выразна дазваляе зведаць гледачу ўласную прысутнасць у прасторы, якая для большасці недасягальная ці пакуль невядомая, падаецца на www.portretswiata.pl.

 

З беларускага боку выстава арганізаваная народным фотаклубам “Гродна” і Гродзенскай выставачнай заляй.

 

Адкрыццё выставы адбудзецца ў 17 гадзін у выставачнай залі па Ажэшка.

 

alt=”Image 15826″ >

 

Здымкі miejskalornetka.pl, insilesia.pl