У польскім Слупску патрабуюць прыпыніць супрацоўніцтва з Гродна

|

Некалькі дзесяткаў сябраў незалежнага прафсаюза “Салідарнасць” учора правялі пікет у абарону правоў чалавека ў Беларусі ў польскім горадзе Слупску.

Пратэстоўцы ўручылі мэру Мацею Кабылінскаму зварот з патрабаваннем прыпыніць супрацоўніцтва з уладамі Гродна

і цалкам спыніць кантакты з праўладным Саюзам палякаў на Беларусі пад кіраўніцтвам С.Сямашкі.

У Каложскім парку археолагі даследуюць рэшткі манастырскіх могілак

|

Распачаўся другі этап археалагічных даследванняў у межах прац па рэканструкцыі Каложскай царквы.

Студэнты і магістранты ГрДзУ імя Янкі Купалы пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры археалогіі Сяргея Піваварчыка працуюць на пляцоўцы вакол самой царквы.

Гродна і Гродзенскі раён церпяць ад кляшчоў. Мапа небяспечных месцаў

|

Паводле Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, за першае паўгоддзе 2011 года па медыцынскую дапамогу  звярнуліся 1179 чалавек, з іх 390 – дзеці да 17 гадоў, якія знайшлі ў сябе на целе іксодавых кляшчоў.

“Антымабільныя” кішэні для школьнікаў выйшлі з моды

|

Наваградскае прадпрыемства “БелКрэда”, якое спецыялізуецца на пашыве мужскога аддзення, рыхтуе да новага навучальнага года чатыры з паловай тысячы школьных пінжакоў з спецыяльнымі кішэнямі для мабільных тэлефонаў.

Сляпая Феміда: у Гродне за плясканне ў ладкі асудзілі хлопца з пратэзам рукі

6 ліпеня ў Гродне затрымалі каля 70 чалавек.

На гродзенскім вакзале забаранілі продаж цыгарэт

Забарона на продаж цыгарэт уведзена ў крамах бяспошліннага гандлю, што месцяцца на чыгуначным вакзале Гродна.

Наведнікі “Басовішча” змогуць атрымаць танную візу, але толькі ў Мінску

|

Практыка выдачы бясплатных візаў для аматараў музыкі Маладой Беларусі ў мінулыя гады сябе не апраўдала: частка людзей карысталася магчымасцю і замест “Басовішча” ехала “на закупы”, нехта, наадварот, атрымаўшы візу ў падарунак, так і не выбраўся за мяжу.

N.R.M. у Гродне: сапраўдны рок-н-рол

Пасля амаль трохгадовага перапынку да нас завітаў N.R.M. Рок-каралі далі першы ў нашым горадзе канцэрт у клубным фармаце і даказалі, што без Лявона Вольскага яны не менш вартыя.

138 сем’яў педагогаў атрымаюць ключы ад новых кватэр

|

Сёння ўвечары адбудзецца цырымонія ўрачыстага адкрыцця дома па вуліцы Паўднёвай, 22 у мікрараёне «Вішнявец-7». Дом пабудаваны літаральна за год і здадзены ўжо з аздабленнем, «пад ключ».

Вызначаны пераможцы і лаўрэаты рэспубліканскага конкурсу «Лепшы прадпрымальнік 2010 года»

|

За дасягненне высокіх паказчыкаў у фінансава-гаспадарчай дзейнасці па выніках правядзення рэспубліканскага конкурсу вызначаны пераможцы і лаўрэаты ў 16 намінацыях. Гарадзенцы перамаглі ў двух намінацыях.