У Каложскім парку археолагі даследуюць рэшткі манастырскіх могілак
Сяргей Піваварчык:
–Мэта гэтага этапу даследванняў – удакладненне гісторыі будынка, этапаў яго будаўніцтва, выяўленне стратыграфіі, этапаў заялення гэтай тэрыторыі.
На гэты час адкрылі рэшткі манаскіх могілак 15 стагоддзя: знаходзім пахаванні манахаў, святароў, магчыма і знатных прыхаджан.
Пакуль нічога асабліва цікавага не знайшлі. Ёсць кераміка, манеты, упрыгожванні, элементы аддзення (гузікі), але гэта позняе.
alt=”Image 15666″ sub=”Image 15666″ >
Даследчыкі ўсё ж спадзяюцца выйсці на самы ранні этап і знайсці сляды першых паселішчаў на гэтым месцы, разлічваюць знайсці рэчы, якія паходзяць з 11 – пачатку 12 стагоддзяў – часу яшчэ да будаўніцтва Каложскай царквы.
Раскопы пад мурамі царквы дазволілі спраўдзіць глыбіню бетонных падмуркаў, зробленых у 30-ыя гады – гэта вельмі істотна для архітэктараў і праектантаў, якія будуць рабіць рэканструкцыю будынка.
Студэнцкая практыка завершыцца 16 ліпеня.
Калі археалагічныя даследванні на гэтым не скончацца, праца будзе працягвацца намаганнямі валанцёраў.
Першы этап археалагічных даследванняў у межах рэканструкцыі Каложскай царквы праводзіўся ў маі на пляцоўцы, дзе зараз вядзецца будаўніцтва царкоўна-прыходскага комплексу.
Трэці распачнецца тады, калі інтэр’ер Каложы будзе перанесены ва ўжо адбудаваны комплекс, і археолагі будуць працаваць у самой царкве.