“Матчынаму руху 328” адмовілі ў рэгістрацыі

Ініцыятары стварэння сацыяльна-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Матчын рух 328” атрымалі афіцыйную адмову аб рэгістрацыі арганізацыі з галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама за подпісам начальніка гэтай структуры Аляксандра Сянькевіча. Высокапастаўлены чыноўнік лічыць немэтазгодным рэгістрацыю аб’яднання ў сувязі з тым, што яно мае намер займацца дабрачыннай дзейнасцю.

Апрануць сваё аўто ў “вышыванку” цяпер можна і ў Гродне

Мясцовыя рэкламшчыкі, якія ўжо паўгода вырабляюць кубкі і магніты з нацыянальнай сімволікай і арнаментам, вырашылі ўпрыгожыць вышыванкамі аўтамабілі гарадзенцаў.

Святкаванне Дня польскага войска на Гарадзеншчыне

|

Непрызнаваны ўладамі Саюз палякаў у Беларусі супольна з Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча ў Гародні арганізавалі святкаванне Дня польскага войска на Гарадзеншчыне.

Журналіста Андрэя Мялешку аштрафавалі на 40 базавых

|

У Гародні 2 снежня прайшоў суд над незалежным журналістам Андрэем Мялешкам, яму прысудзілі 40 базавых велічыняў.

Гарадзенскія ўдзельнікі акцыі памяці ў Свіслачы – аштрафаваныя

|

У судзе Ленінскага раёну Гародні судзілі чатырох удзельнікаў акцыі памяці, што адбылася 26 кастрычніка ў Свіслачы.

Гісторыя Слоніма ў адным томе

|

У менскім выдавецтве “Кнігазбор” выйшла з друку новая кніга слонімскага пісьменніка, гісторыка і журналіста Сяргея Чыгрына “Слонім і ваколіца”.

У 2015 годзе ў Беларусі будзе працаваць 8 польскіх візавых цэнтраў

|

Вясной 2015 года Польшча адкрые восем візавых цэнтраў у Беларусі. Пра гэта паведаміў пасол Польшчы ў Беларусі Лешэк Шарэпка на прэс-канферэнцыі ў Менску.

У гарадзенскай школе №34 адкрыюць беларускі клас

|

На бацькоўскім сходзе, які праходзіў у школе для бацькоў першакласнікаў, паведамілі, што клас адкрыты. Усяго ў класе пад літарай “К” будзе навучацца пяць дзяцей.

Звольнены слонімскі лекар дае людзям бясплатныя кансультацыі

|

У Слоніме пачала працу недзяржаўная інфармацыйна-кансультацыйная прыёмная «Шэгамедкансульт», якую ў мінулым годзе зарэгістраваў лекар-траўматолаг Іван Шэга.

Усталяванне шыльды ў памяць паўстанцаў пераносіцца

|

Усталяванне памятнай шыльды паўстанцам 1863 года не адбудзецца, як планавалася, 2 жніўня каля вёскі Кадыш Гарадзенскага раёна. Яно перанесена на нявызначаны тэрмін з прычыны бюракратычных перашкод.