Журналіста Андрэя Мялешку аштрафавалі на 40 базавых
Ужо трэці раз у гэтым годзе яго прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці за журналісцкую дзейнасць без акрэдытацыі, якую немагчыма атрымаць у Міністэрстве замежных спраў Беларусі.
Мялешку вінавацяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыі, у прыватнасці ў супрацы з замежным сродкам масавай інфармацыі – Беларускім Радыё Рацыя.
Журналіст лічыць чарговую справу супраць яго палітычна матываванай і называе гэта забаронай на прафесію.
Апроч Андрэя Мялешкі позву на суд па тым жа артыкуле чакае незалежная журналістка з Бярозы Тамара Шчапёткіна.