Звольнены слонімскі лекар дае людзям бясплатныя кансультацыі
У прыёмнай будзе можна атрымаць медыцынскія парады, але не толькі. Кажа Іван Шэга:
– Наша арганізацыя будзе займацца пытаннямі здаровага ладу жыцця, таму можна з любымі пытаннямі звяртацца: і з агульнамедыцынскімі, і дзе можна атрымаць лепшую медыцынскую дапамогу пры розных паталогіях.
Можна нават параіцца наконт некаторых прававых момантаў, бо я таксама трохі разумею і магу ў гэтым дапамагчы.
Іван Шэга не спадзяецца атрымаць ліцэнзію, каб за свае паслугі атрымліваць грошы, таму і кансультавацца жыхары Слоніма могуць у прыёмнай бясплатна.