“Антымабільныя” кішэні для школьнікаў выйшлі з моды
Як паведаміла “Твайму стылю” галоўны інжынер прадпрыемства, спецыяльная тканіна, якая распрацаваная Віцебскім універсітэтам лёгкай прамысловасці, абараняе дзіця аб электрамагнітных выпраменьванняў.
Адмысловая пракладка памерам прыкладна 10х10 см устаўляецца ў слой кішэні, што прылягае да цела.
Па словах загадчыцы аддзела збыту “БелКрэда” Ніны Мікалаеўны Сафінай, у мінулым годзе прадпрыемства выпусціла партыю такіх пінжакоў на спробу, і тады попыт значна перавысіў прапанову, пакупнікі і прадстаўнікі гандлёвых прадпрыемстваў зноў і зноў пакідалі заяўкі на “здаровую” школьную вопратку.
Аднак сёлета, калі вытворчасць пінжакоў з абаронай ад выпраменьванняў павялічылі ў 2 разы, попыт ужо не той.
Ніна Сафіна:
– Напэўна ў наступным годзе ўжо не будзем павялічваць вытворчасць гэтай прадукцыі.
Ажыятаж прайшоў, зараз пакупнікі аддаюць перавагу звычайным касцюмам з полівіскозы, а таксама камплектам, якія складаюцца з пінжака і двух пар штаноў: такія камплекты мы сталі вырабляць па просьбах мам, якія скардзіліся, што штаны ў хлопчыкаў часта рвуцца.
Пінжакі жывуць даўжэй, а падабраць пад іх новыя штаны не заўсёды атрымліваецца. Цяпер гэтая праблема вырашана.
Спецыяльная камісія Рады ЕС, якая займаецца пытаннямі аховы здароўя і абароны навакольнага асяроддзя, рэкамендавала краінам ЕС увогуле забараніць мабільныя тэлефоны ў школах. Эксперты лічаць, што электрамагнітнае выпраменьванне можа негатыўна паўплываць на здароўе дзяцей.
Разам з тым вялікая колькасць медыкаў упэўненыя, што карыстанне мабільнымі тэлефонамі не пагражае здароўю.