Гродна і Гродзенскі раён церпяць ад кляшчоў. Мапа небяспечных месцаў
Як паведаміла “Твайму стылю” энтамолаг Гродзенскага цэнтра эпідэміялогіі і гігіены Алеся Яфімава, за аналагічны перыяд мінулага году зваротаў за медыцынскай дапамогай ад ахвяр кляшчоў было меньш – 1017 (з іх 270 дзяцей).
Найчасцей кляшчы прысмоктваюцца да гродзенцаў у Румлёва, Пышках, на Юбілейным возеры, у Зарыцы, Паўднёвым, у в.Пагараны, Азёрскім, Сапоцкінскім, Падлабеньскім, Капцёўскім, Парэцкім сельскіх саветах.
Дыягназ клешчавога барэліёзу ( хваробы Лайма) выстаўлены ў 11 чалавек (да іх кляшчы прысмакталіся ў лясных масівах вёсак Прывалкі, Ласосна, Азёры, Дзяміткава, Пушкары і Брузгі), захварэлых на энцэфаліт у Гродне пакуль няма.
Глядзі ў якіх месцах найчасцей трапляюцца кляшчы! на мапе большага памеру!
У мінулы год на гэты перыяд было дыягнаставана 7 выпадкаў барэліёзу і 2 энцэфаліту.
Па ўсёй Беларусі сёлета зафіксавана ўжо 16924 пацярпелых ( з іх 5550 дбзяцей) ад укусаў кляшчоў.
Найбольш “пакусаных” зарэгістравана ў чэрвені: 11100 чалавек, з якіх 3500 дзяцей, што ў параўнанні з мінулым годам на 17,3% і адпаведна на 37% больш.
Найбольш ад кляшчоў церпяць жыхары Міншчыны: больш за 4400 ахвяр за 4 месяцы, на другім месцы – Мінская вобласць – 2500 выпадкаў, трэцяе месца дзеляць Гродзенская і Віцебская вобласці.
Але будзьце пільныя!
Традыцыйна найбольшая колькасць пацярпелых з’яўляецца ў ліпені-жніўні, калі людзі масава накіроўваюцца ў лясы за грыбамі.
Калі да вас прысмактаўся клешч – тэрмінова звярніцеся ў медыцынскую ўстанову і абавязкова захавайце кляшча для даследванняў.
Даследванні знятых з цела кляшчоў на наяўнасць хваробы Лайма ладзяцца на базе Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены і аховы здароўя.
Кошт паслугі – 17310 рублёў, але для дзяцей да 17 гадоў, інвалідаў 1-2 груп, удзельнікаў ВАВ пры наяўнасці накіравання з паліклінікі яна робіцца бясплатна.
Звяртацца можна па адрасе: пр. Касманаўтаў, 54а, к. 209 (другі паверх).