На гродзенскім вакзале забаранілі продаж цыгарэт

Cупрацоўнікі мытнай службы з дапамогай металадэтэктараў правяраюць людзей, якія выязджаюць у Польшчу, каб тыя не вывозілі цыгарэты звыш дазволенай нормы.

 

Такія захады прынятыя ў сувязі з магчымым дэфіцытам цыгарэт. Аднак, жыхары горада, якія доўгі час займаліся кантрабандай цыгарэт у суседнюю краіну, маюць намер працягваць сваю дзейнасць:

 

– Людзі, якія многія гады ездзяць з кантрабандай, іх ніякім чынам ужо не загнаць ні на прадпрыемства, ні ў калгас, ні ў аграгарадок. Яны ўжо звыкліся з гэтым і любым шляхам яны будуць вывозіць цыгарэты.


Абмежаванні на вываз цыгарэт па-за межы краіны ўведзеная ў той час, як тытунёвая фабрыка «Нёіман» істотна падвысіла вытворчасць тытунёвых вырабаў – у гэтым годзе амаль на 40%. За паўгода лічба перавысіла 10 млрд. штук.

 

Паводле Радыё Рацыя