Роварны рух на Гродзеншчыне робіцца ўсё больш папулярным

Найперш вельмі зладжана спрацавала каманда арганізатараў і валантэраў, лічыць Ваня Найдзёнаў, галоўны суддзя і адзін з арганізатараў марафону, ідэю якога гродзенскія раварысты распрацоўвалі разам з адміністрацыяй гродзенскага раёна ў асобе начальніка аддзела спорту і турызму Віктара Саламы

 


Ваня Найдзёнаў by twojstyl

 

Падчас марафону працавала адмысловая каманда валантэраў. Частка з іх стаяла на “буфеце“, зладжанага на ўчастку трасы марафону, і падавала ваду праязджаючым раварыстам.

 

 

Таксама пасля сканчэння марафону ўсім удзельнікам валантэры раздавалі гарачую ежу, якую спансараваў клуб “Флінт”. Прыемным момантам для ўдзельнікаў сталася таксама адсутнасць унёску – звычайна на марафонах раварысты за ўдзел плацяць

 


Меркаванні ўдзельнікаў by twojstyl

 

Яшчэ адной перавагай марафону “Суседзі” раварысты лічаць маляўнічыя краявіды ваколіц Аўгустоўскага каналу. Некаторыя ўдзельнікі параўновалі гродзенскі марафон з Налібоцкім. Траса на ім большая, аднак больш аднастайная, мяркуе раварыст з Мінска Дзіма, які не першы раз удзельнічае ў марафонах:

 

Траса тут добрая, укатаныя лясныя дарожкі. Такое адчуванне, што ўвесь пясок з Беларусі завезлі сюды. На Налібоках шмат грэйдэру (пясчаная дарога), а тут траса больш разнастайная – лес, вада.

 

Марафон “Суседзі” лічыцца адносна маленькім – 30 кіламетраў для аматараў і 65 для падрыхтаваных раварыстаў, таму раварысты на невялікай трасе адразу ірвуцца наперад у адрозненне ад доўгіх трасаў, мяркуе Паша з Гродна, валантэр, пастаяны ўдзельнік роварных марафонаў:

 

Там, дзе вялікія дыстанцыі, напрыклад, 200 кіламетраў у Налібоках, лідэры звычайна едуць у адной камандзе з самага пачатку. І дзесьці за кіламетраў 20 да фінішу разыгрываюць фініш. То бок вырываюцца наперад, калі ўжо пачынаецца сапраўдная гонка.

 

З 159 раварыстаў у марафоне ўдзельнічала 23 жанчыны, да фінішу даехалі не ўсе. З узельнікаў вылучалася сям’я раварыстаў, якая прыехала на марафон з маленькім паўтарагадовым дзіцёнкам. Як маладая мама Марына рашылася прыехаць з Мінска на гродзенскі марафон з маленькай дачкой?

 


Маладая мама з дзіцёнкам by twojstyl

 

alt=”Image 15861″ >

 

Два хлопцы Коля і Валера прыехалі на марафон на ровары-тандэме – па іх словах, хуткасць на такім ровары значна павялічваецца, адпаведна павышаецца і шанец перамагчы

 

 

У Беларусі такія ровары з’яўляюцца рэдка, хоць на іх вельмі зручна ездзіць, напрыклад, сям’ёй, лічыць Валера.

 

Сярод беларускіх і польскіх удзельнікаў марафону апынуўся адзін раварыст з Іспаніі. Якім чынам Віктор Беленгер Карраска апынуўся на Аўгустоўскім канале?

 


Удзельнік з Іспаніі by twojstyl

 

Арганізатар з польскага боку, які ладзіць у Польшчы “Марафоны Крэсовыя”, Мірэк Барэй застаўся вельмі задаволеным марафонам:

 

Усё было вельмі добра арганізавана. Сапраўды не відаць, што гэта быў першы раз. Мы знаходзімся над Аўгустоўскім каналам у прыгожым месцы, столькі атрыкцыяў. Шкада, што мы гэтак ненадоўга прыехалі. Думаю, што гэта будзе неапошні марафон і ў наступным годзе мы зноў сюды прыедзем.

 

З польскага боку ўдзельнічала ў марафоне каля 30 раварыстаў. Разам з імі прыехала група падтрымкі – бацькі, сябры. Па словах Вані Найдзёнава, каля 40% прызавых месцаў атрымалі палякі. У Польшчы ёсць адмысловыя школы, дзе дзеці займаюцца роварным спортам, дарослыя мэтанакіравана займаюцца веласпортам – гэтым можна патлумачыць поспех польскай дэлегацыі.

 

 

Роварны марафон “Суседзі” Мікіта Рагачоў, пастаянны ўдзельнік Крытычнай масы і Бардзюрных пятніцаў, разглядае як магчымасць прасоўваць роварны рух у Гродне побач з іншымі роварнымі акцыямі:

 

Калі б гадоў 5 правялі сённяшні маарфон, то прыехала б усяго некалькі дзясяткаў чалавек. А зараз была добрая рэклама, папярэднія акцыі з удзелам раварыстаў – і на марафон прыехала больш за паўсютню людзей.

 

Віктар Салама, начальнік аддзела спорту і турызму гродзенскага раёна, кажа, што марафон “Суседзі” задумваўся як традыцыйнае мерапрыемства:

 

Гэта як фішка Аўгустоўскага канала, менавіта для таго, каб сустракаліся суседзі, бо месца харошае, ідэя харошая, а ахвотных удзельнічаць вельмі шмат. У наступным годзе будзе яшчэ лепш.

 

Вынікі роварнага марафону “Суседзі” можна знайсці на сайце velogrodno.by тут.

 

Здымкі Юлі Каляды з velogrodno.by

 

Відэа з марафону