Гродзенскія маракі адзначаць сваё свята

|

Калона маракоў у 12.00 пачне шлях з плошчы Савецкай да плошчы Леніна і парку імя Жылібера. Гэта будзе ўжо пятае шэсце з нагоды згаданага свята, якое звычайна адзначаецца ў апошнюю нядзелю ліпеня. У мінулым годзе ў шэсці ўзялі ўдзел 128 чалавек.

 

Гродзенскі саюз вайсковых маракоў існуе з лютага 2007 года, аб’ядноўвае больш за 70 чалавек. У мінулым годзе, з нагоды свята, «Твой Стыль» паразмаўляў са старшынёй саюза капітанам Анатолем Юцішам.