Новы краязнаўчы зборнік пра Гродна
Адзін з аўтараў выдання Андрэй Вашкевіч заўважае, што, калі б улады прыслухоўваліся да меркавання грамадства, то такі альманах не з’явіўся б, але на жаль гэта не так.
– Калі б не пачалася новая хваля знішчэння гісторыка-культурнай спадчыны, то мы бы і не сталі яго рабіць. Фактычна на сённяшні дзень можна гаварыць аб тым, што ідзе калі не новая хваля знішчэння то прынамсі працэсы, якія адбываліся ў 2006-2007 гадах, і якія крызу залагодзіліся ў апошні час у сувязі з нейкімі фінансавымі праблемамі і можа зменамі перастаноўкамі ў кіраўніцтве вобласці. На сённяшні ж дзень усе гэтыя працэсы зноўку абвастрыліся.
Большая частка альманаху закранае пытанне захавання Барысаглебскай (Каложскай) царквы, яккую пачалі рэканструяваць. Змешчаны матэрыялы грамадскіх слуханняў, на якія не прыйшлі праектанты і прадстаўнікі уладаў. Заклапочанасць аўтараў выдання выклікаюць руйнавання гістарычнай часткі Гродна “Новага Свету”, і паасобных будынкаў, якія так і не пастаўлены пад ахову дзяржавы, хаця з’яўляюцца гістарычнымі.