Пітная бутыляваная вада ў Гродне: прапановы і кошты

У горадзе працуе шэраг прадпрыемстваў, якія прапануюць паслугу дастаўкі бутыляванай вады. Кожны спрабуе зацікавіць пакупніка чымсьці сваім. Напрыклад, “Гроднаводаканал” і “Молочный мир “прывабліваюць  невысокімі коштамі.

Цукар пакуль не падаражэе?

Апошнім часам зноў ідуць чуткі пра павышэнне коштаў на цукар. Называюць новыя кошты хто па 7 тысяч, а хто і па 10 замест цяперашніх 5 тысяч за кілаграм. Старшыня канцэрну “Белдзяржхарчпром” Іван Данчанка сёння паведаміў, што кошты на цукар не павысяцца да з’яўлення ў крамах гэтага прадукту з буракоў новага ўраджаю.

Сацыяльная адрынутасць мусіць пераадольвацца комплексна

|

Учора ў Гродна літоўскія і беларускія супрацоўнікі сацыяльных установаў і грамадскія дзеячы абмеркавалі магчымасці ўзаемадзеяння грамадства і дзяржавы ў пераадоленні сацыяльнай выключанасці. Круглы стол ладзіла грамадскае аб’яднанне “Цэнтр Сацыяльных Інавацый”.