Пітная бутыляваная вада ў Гродне: прапановы і кошты
– Пакуль мы развозім ваду толькі арганізацыям, – распавёў начальнік участка па разліву вады “Гроднаводаканала” Сяргей Ганчар. – Замаўляюць у нас даволі актыўна, хоць працуем толькі месяц, бо ў нас адносна невысокія кошты і добрая якасць. Хутка пачнём прымаць замовы на дастаўку вады ў кватэры.
Ваду “Гарадніца” “Гроднаводаканал” прапануе па 18 тысяч рублёў за 19-літровую бутыль.
Найтанней у горадзе прапануе ваду “Поречье” “Молочный мир” – усяго 9900 рублёў за 19 літраў. На пытанне чаму, у кампаніі адказалі, што гэта дзяржаўнае прадпрыемства, адпаведна і кошты нізкія, хоць вада адпавядае ўсім патрабаванням і стандартам.
Самы раскручаны ў горадзе пастаўшчык пітной вады ў кватэры і офісы – кампанія “202”. Акрамя звычайнай чыстай вады, прадпрыемства можа прапанаваць даражэйшыя варыянты – ваду з селенавымі і ёдавымі дадаткамі, а таксама для маленькіх дзяцей і цяжарных. Бутыль вады без уліку кошту тары абыйдзецца ў 25 тысяч. Замаўляць адразу дзве бутылі будзе танней – такая схема працуе амаль ва ўсіх кампаніях.
Найдаражэй абыдзецца вада ў “Протера” – за 19-літровую бутыль трэба аддаць 32 500, калі браць дзве – па 25 тысяч.
Ваду “Беловежский родник” проста з Белавежскай пушчы даставіць “Аквалайф”, 19 літраў будзе каштаваць 20 тысяч рублёў.
Ваду “Веда” даставяць за 22500 рублёў, тут найтаннейшая тара – 40 тысяч за бутыль.
Кошты прыводзіліся без уліку закладзенага кошту самой бутылі – у сярэднім за яе трэба будзе аддаць 50 тысяч рублёў.
Здымак з medpravda.com