«Опель Вівара» у якасці кантэйнера для кантрабанды

|

Грузавы мікрааўтобус «Опель Вівара» прыбыў у пункт пропуску «Брузгі» на выезд з Беларусі. Кіроўца аўтамабіля – грамадзянін Польшчы заявіў супрацоўніку мытні, што якія-небудзь тавары, якія падлягаюць дэклараванню, у яго адсутнічаюць.

 

Пры гэтым ён спрабаваў актыўна дэманстраваць інспектару адсутнасць такіх тавараў у грузавым адсеку, кабіне, тэхналагічных нішах. Аднак мытнік у часе надгляду транспартнага сродку ў спецыяльна абсталяваным тайніку выявіў больш за 9500 пачкаў цыгарэт.

 

Для іх незаконнага перамяшчэння ўладальнік аўтамабіля прыварыць да дна металічны кораб, замаскіраваўшы яго бітумнай масцікай. Акрамя штрафу і канфіскацыі цыгарэт «камерсанту» пагражае канфіскацыя аўто, канстатавалі ў ДМК.

Па інф. БелТА